Перайсці да зместу

Шэньчжэнь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Шэньчжэнь
深圳
22°32′ пн. ш. 114°08′ у. д.HGЯO
Краіна  Кітай
Статус горад субправінцыйнага значэння
Правінцыя Гуандун
Кіраўнік Chen Rugui[d]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1979
Першая згадка 1410
Плошча 2060 км²
Вышыня цэнтра 25 м
Часавы пояс UTC+8
Насельніцтва
Насельніцтва 8,61 млн чалавек (2007)
Афіцыйная мова кітайская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 755
Паштовы індэкс 518000
Аўтамабільны код 粤B

english.sz.gov.cn/ (англ.)
Паказаць/схаваць карты
Шэньчжэнь (Кітай)
Шэньчжэнь
Шэньчжэнь

Шэньчжэнь (кіт. 深圳, піньінь Shēnzhèn, літаральна - «глыбокая мяжа») — горад субправінцыйнага ўзроўню ў правінцыі Гуандун на поўдні Кітайскай Народнай Рэспублікі, мяжуе з Ганконгам. Насельніцтва ў 2003 годзе склала 4.670.000 чалавек.

Старт развіццю рэгіёну быў дадзены ў 1978 г., калі кіраўнік КНР Дэн Сяапін выбраў яго ў якасці адной з адмысловых эканамічных зон у рамках новага курсу рыначных рэформаў. Акрамя пляцоўкі для эканамічных рэформаў Шэньчжэнь тады разглядаўся ўладамі КНР як «кітайскі адказ Ганконгу», пытанне аб перадачы якога з-пад улады брытанскай кароны Кітаю яшчэ не было вырашана канчаткова.

Назва горада паходзіць ад спалучэння двух іерогліфаў «шэнь» і «чжэнь», што ў перакладзе азначае «глыбокая мяжа» ці «глыбокі дрэнаж» (так мясцовыя жыхары называюць сістэму арашальных каналаў на рысавых палях). Старажытная назва населенага пункта - Пэнчэн, што ў перакладзе азначае "арліны горад".

Да пачатку рэформаў Шэньчжэнь ўваходзіў у павет Баоань (宝安 县/宝安 县). У лістападзе 1979 Шэньчжэнь быў перададзены ў прамое падначаленне правінцыйнаму ўраду. У маі 1980 Шэньчжэнь афіцыйна стаў першай асаблівай эканамічнай зонай КНР. З лістапада 1988 г. Шэньчжэнь стаў адміністрацыйнай адзінкай з правінцыйным узроўнем эканамічных паўнамоцтваў.

ГодКолькасць
2013 10 628 900
2015 11 380 000 [1]
2020 17 494 398 [2]
2022 17 681 600

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]