Шэрлак (тэлесерыял)
| Шэрлак | |
|---|---|
| англ.: Sherlock | |
| | |
| Жанр |
дэтэктыў драма |
| Стваральнік |
Марк Гэтыс Стывен Мофат (па матывах твораў Артура Конан Дойла) |
| Заснавана на | canon of Sherlock Holmes[d] |
| Сцэнарыст |
Марк Гэтыс Стывен Мофат Стыў Томпсан |
| Рэжысёр |
Пол Макгіган Эйрас Лін Тобі Хайнс |
| У ролях |
Бенедыкт Камбербэтч Марцін Фрымен |
| Кампазітар |
Дэвід Арнальд Майкл Прайс |
| Краіна |
|
| Мова | англійская[1] |
| Колькасць сезонаў | 4 |
| Колькасць серый | 13 (спіс эпізодаў) |
| Вытворчасць | |
| Прадзюсар | Сью Верцью |
| Месца здымак | Лондан |
| Працягласць серыі | 90 хвіл. |
| Студыя | Брытанская вяшчальная карпарацыя |
| Трансляцыя | |
| Тэлеканал | BBC One |
| На экранах | 25 ліпеня 2010 (BBC One) — 15 студзеня 2017[2] |
| Фармат відэа | 16:9 |
| Спасылкі | |
| bbc.co.uk/program… (англ.) | |
| IMDb | ID 1475582 |
«Шэрлак» (англ.: Sherlock) — брытанскі тэлесерыял кампаніі Hartswood Films, зняты для BBC Wales. Сюжэт заснаваны на творах сэра Артура Конан Дойла пра дэтэктыва Шэрлака Холмса, аднак дзеянне адбываецца ў нашы дні. У 2009 годзе быў замоўлены непаказаны пілотны эпізод, а ў ліпені і жніўні 2010 года на тэлеканалах BBC One і BBC HD былі паказаны тры дзевяностахвілінных эпізоды першага сезона. Трохсерыйны другі сезон быў паказаны ў студзені 2012 года, а трэці запланаваны на 2013 год.
Аўтарамі серыяла з’яўляюцца Марк Гэтыс і Стывен Мофат, вядомыя працай над тэлесерыяламі «Доктар Хто» і «Джэкіл», а галоўныя ролі Шэрлака Холмса і доктара Джона Ватсана выконваюць Бенедыкт Камбербэтч і Марцін Фрымен адпаведна. Здымкі праходзяць пераважна ў Лондане і Кардыфе. Праект атрымаў станоўчыя водгукі на працягу абодвух сезонаў і быў намінаваны на некалькі ўзнагарод. У 2011 годзе «Шэрлак» стаў уладальнікам тэлевізійнай прэміі BAFTA у катэгорыі «Лепшы драматычны серыял»[3].
Зноскі
- ↑ fernsehserien.de Праверана 1 чэрвеня 2020.
- ↑ http://dbpedia.org/resource/Sherlock_(TV_series) Праверана 19 красавіка 2020.
- ↑ Television Awards Winners in 2011 (англ.)(недаступная спасылка). BAFTA. Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2011. Праверана 23 студзеня 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шэрлак (тэлесерыял)- «Шэрлак» (англ.) на сайце BBC One
- «Шэрлак» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- «Шэрлак» (сезон 1) Архівавана 19 студзеня 2012. (англ.) на сайце Hartswood Films
- «Шэрлак» (сезон 2) Архівавана 11 студзеня 2012. (англ.) на сайце Hartswood Films
- Сайты персанажаў серыяла
- Сайт Шэрлака Холмса «Тэорыя дэдукцыі» Архівавана 22 чэрвеня 2018. (англ.)
- Блог Джона Ватсана (англ.)
- Блог Молі Хупер (англ.)
- Сайт Коні Прынс (англ.)