Бенедыкт Камбербэтч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бенедыкт Камбербэтч
Benedict Cumberbatch
Benedict Cumberbatch TIFF 2013.jpg
Камбербэтч на міжнародным кінафестывалі ў Таронта, верасень 2013 года
Імя пры нараджэнні: Бенедыкт Цімаці Карлтан Камбербэтч
Дата нараджэння: 19 ліпеня 1976(1976-07-19)[1][2][…] (42 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Бацька: Цімаці Карлтан[d]
Маці: Ванда Вентхам[d]
Жонка: Сафі Хантэр[d]
Адукацыя:
Прафесія: кінапрадзюсар, акцёр агучвання, кінаакцёр, тэатральны акцёр, акцёр
Кірунак: Shakespearean comedy[d]
Узнагароды:
IMDb: nm1212722
Commons-logo.svg Бенедыкт Камбербэтч на ВікіСховішчы

Бенеды́кт Камбербэ́тч (англ.: Benedict Cumberbatch; нарадз. 19 ліпеня 1976, Лондан) — англійскі акцёр тэатру, кіно і тэлебачання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Камбербэтч нарадзіўся 19 ліпеня 1976 года ў бальніцы Каралевы Шарлоты ў Хамерсміце, Лондан. Ён вырас у раёне Кенсінгтан і Чэлсі з бацькамі (акцёры Цімаці Карлтан і Ванда Вентэм).

Камбербэтч пачаў наведваць школы-інтэрнаты, калі яму было восем гадоў. Ён атрымаў адукацыю ў школе Брамблтай у Заходнім Сасексе і вучыў мастацтва ў школе Хэраў. Там ён быў членам клуба драматычных мастацтваў, прымаў удзел у шматлікіх пастаноўках твораў Шэкспіра (дэбютаваў у 12 гадоў у спектаклі «Сон у летнюю ноч»). Настаўнік драмы Камбербэтча назваў яго «лепшым школьнікам-акцёр», з якім ён калі-небудзь працаваў. Камбербэтч таксама быў удзельнікам каманды рэгбі ў той час, як вучыўся ў Хэраў. Пасля школы ён на працягу года выкладаў англійскую мову ў тыбецкім манастыры. Затым Камбербэтч вучыўся ў Манчэстэрскім універсітэце, дзе вывучаў драматычнае мастацтва. Пасля заканчэння ён працягнуў сваё навучанне ў якасці акцёра ў Лонданскай акадэміі музычнага і драматычнага мастацтва.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

У 1999 годзе Камбербэтч пачаў сустракацца з актрысай Алівіяй Пуле, з якой пазнаёміўся ва ўніверсітэце. Яны палюбоўна рассталіся пасля 12 гадоў разам. Пасля Пуле ў Камбербэтча былі адносіны з лонданскім дызайнерам Ганнай Джэймс, але праз некалькі месяцаў яны рассталіся. У снежні 2013 года вокладка брытанскага часопіса GQ пацвердзіла, што Камбербэтч яшчэ адзін.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Тэатр[правіць | правіць зыходнік]

З 2001 года Камбербэтч граў галоўныя ролі ў класічных п’есах у Тэатры пад адкрытым небам у Рыджэнс Парку, тэатрах «Алмейда», «Роял-Корт» і ў Каралеўскім нацыянальным тэатры. Ён быў намінаваны на ўзнагароду Лоўрэнса Аліўе за лепшую ролю другога плана (Тэсман у «Гедэ Габлер») якую ён адыграў у тэатры «Алмейда» 16 сакавіка 2005 года і ў тэатры Герцага Ёрскага ў Вест-Эндзе 19 мая 2005 года.

Тэлебачанне[правіць | правіць зыходнік]

У 2010 годзе Камбербэтч сыграў Шэрлака Холмса ў тэлесерыяле BBC «Шэрлак».

Кінематограф[правіць | правіць зыходнік]

Камбербэтч на лонданскай прэм’еры фільма «Шпіён, выйдзі прэч!» у верасні 2011 года

У 2006 годзе Камбербэтч сыграў Уільяма Піта ў фільме «Цудоўна Ласка». Гэта другая па важнасці роля ў фільме, і яна прынесла акцёру намінацыю на ўзнагароду Лонданскага таварыства кінакрытыкаў «Прарыў года». Камбербэтч пасля з’яўляўся ў эпізадычных ролях у «Адкупленні» (2007) і «Яшчэ адна з роду Балейн» (2008). У 2009 годзе ён сыграў у фільме-біяграфіі «Паходжанне» ролю сябра Чарльза Дарвіна — Джозефа Гукера. Вядома пра яго ўдзел у карціне «Інфарматар» і фільме Стывена Спілберга «Баявы конь», а таксама — пра працу Камбербэтча над роляй Пітэра Гілема ў экранізацыі рамана Джона ле Карэ «Шпіён, выйдзі прэч!» у 2011 годзе (рэжысёр — Томас Альфрэдсан). У 2013 годзе ён агучваў цмока Смога ў фільме «Хобіт: Спусташэнне Цмока», дзе ён сыграў, а таксама Некраманта-ведзьмака[6] . Гэта будзе яго другая сумесная праца з Марцінам Фрыменам (пасля «Шэрлака»), які сыграе ў фільме Більба Бэгінса. У новым сіквеле «Зорнага шляху», прэм’ера якога адбылася ў маі 2013 года, Камбербэтч з’явіўся ў ролі антаганіста[7]. Таксама ў 2012 годзе Камбербэтч прыняў удзел у здымках фільма «Аўгуст: Графства Осейдж» па п’есе амерыканскага драматурга Трэйсі Летса.[8]. У 2013 годзе Камбербэтч згуляў у фільме «Пятая ўлада», прысвечаным стварэнню WikiLeaks, дзе выканаў галоўную ролю — журналіста і заснавальніка сайта WikiLeaks Джуліяна Асанжа. Прэм’ера фільма адбылася на кінафестывалі ў Таронта 5 верасня 2013 года.[9][10]

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2002
тф Залатыя палі Fields of Gold Джэрэмі
2002
тф Аксамітавыя ножкі Tipping the Velvet Фрэдзі
2002 с Нямы сведка Silent Witnes Уорэн Рэйд
2002
ф Узгоркі як белыя сланы Hills Like White Elephants Мужчына
2003 с Здані Spooks Джым Норт
2003
ф Забіць караля To Kill a King прыдворны
2003 с Шпіёны з Кембрыджа Cambridge Spies Эдвард Хэнд
2003 с Трохі за сорак Fortysomething Роры Сліперы
2004
тф Хокінг Hawking Стывен Хокінг
2004
тф Дзюнкерк Dunkirk лейтэнант Джымі Лэнглі
2005 с Натан Барлі Nathan Barley Робін
2005 с Падарожжа на край Зямлі To the Ends of the Earth Эдмунд Тэлбат
2006
ф Трапіць у дзясятку Starter for 10 Патрык Уотс
2006
ф Цудоўна Ласка Amazing Grace Уільям Піт Малодшы
2007
тф Сцюарт: Мінулае жыццё Stuart: A Life Backwards Аляксандр Мастэрс
2007
ф Адкупленне Atonement Пол Маршал
2008 с Апошні вораг The Last Enemy Стывен Ізард
2008
ф Яшчэ адна з роду Балейн The Other Boleyn Girl Уільям Кэры
2008 с Міс Марпл Агаты Крысці Marple: Murder Is Easy Люк Фітцуільям
2009
тф Маленькі востраў Small Island Бернард
2009
ф Паходжанне Creation Джозеф Долтан Гукер
2010
ф Чатыры львы Four Lions Эд
2010
ф Стукачка The Whistleblower Нік Каўфман
2010
тф Ван Гог Van Gogh: Painted with Words Вінцэнт ван Гог
20102014 с Шэрлак Sherlock Шэрлак Холмс
2010
ф Трэцяя зорка Third Star Джэймс
2010
ф Казкі Бурлеска Burlesque Fairytales Генры Кларк
2011
ф Разбуральнікі Wreckers Дэвід
2011
ф Шпіён, выйдзі прэч! Tinker, Tailor, Soldier, Spy Пітэр Гілем
2011
ф Баявы конь War Horse маёр Сцюарт
2012 с Канец параду Parade's End Крыстафер Тытжэнс
2012
ф Хобіт: Нечаканае падарожжа The Hobbit: An Unexpected Journey цмок Смог, Некрамант
2013
ф Стартрэк: Адплата Star Trek Into Darkness Джон Харысан / Хан Нуньен Сінгх
2013
ф 12 гадоў рабства 12 Years a Slave Уільям Форд
2013
ф Аўгуст: Графства Осейдж August: Osage County «Малыш Чарлі» Эйкен
2013
ф Хобіт: Спусташэнне Цмока The Hobbit: The Desolation of Smaug цмок Смог, Некрамант
2013
ф Пятая ўлада The Fifth Estate Джуліян Асанж
2013
тф Маленькая ласка Little Favour Уолес
2014
ф Імітацыйная гульня The Imitation Game Алан Цьюрынг
2014
ф Хобіт: Туды і назад The Hobbit: There and Back Again Некрамант
2014
мф Пінгвіны Мадагаскара Penguins of Madagascar Воўк Агент Сакрэт
2014
ф Хобіт: Бітва пяці войскаў The Hobbit: The Battle of the Five Armies цмок Смог, Некрамант
2015
ф Чорная імша Black Mass Билл Балджер
2016
ф Узорны самец № 2 Zoolander 2 Ол
2016
тф Пустая карона: вайна руж The Hollow Crown Рычард III
2016
ф Доктар Стрэндж Doctor Strange Стывен Стрэндж / Доктар Стрэндж[11]
2017
ф Кніга джунгляў: Пачатак Jungle Book: Origins Шархан


Зноскі

  1. Benedict Cumberbatch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Benedict Cumberbatch // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Benedict Cumberbatch // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.standard.co.uk/lifestyle/london-life/english-charmers-the-similarities-between-benedict-cumberbatch-and-eddie-redmayne-9925262.html
  5. https://www.lamda.org.uk/graduates/who-trained-at-lamda
  6. Benedict Cumberbatch To Voice Smaug in ‘The Hobbit’ , Deadline.com (16 June 2011). Праверана 31 студзеня 2012.
  7. Benedict Cumberbatch and Noel Clarke cast in 'Star Trek' Sequel (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2012.
  8. Borys Kit. Benedict Cumberbatch in Talks to Join 'August: Osage County'. The Hollywood Reporter, 23 жніўня 2012
  9. Benedict Cumberbatch to be guest director at Cambridge Science Festival & The Fifth Estate starts filming , http://www.benedictcumberbatch.co.uk (23 January 2013).
  10. The Fifth Estate (2013) — Release Info — IMDb
  11. Strom, Marc Benedict Cumberbatch to play Doctor Strange. Marvel.com (4 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2014. Праверана 4 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]