Шэфкет Верладжы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шэфкет Верладжы
алб.: Shefqet Vërlaci
Shefqet Verlaci.jpg

прэм’ер-міністр Албаніі[d]
3 сакавіка 1924 — 27 мая 1924
Папярэднік Ахмет Зогу
Пераемнік Iliaz Vrioni[d]
прэм’ер-міністр Албаніі[d]
12 красавіка 1939 — 4 снежня 1941
Папярэднік Kostaq Kota[d]
Пераемнік Mustafa Merlika-Kruja[d]
senator of the Kingdom of Italy[d]
8 красавіка 1939 — 25 жніўня 1944

Нараджэнне 15 снежня 1877(1877-12-15)[1]
Смерць 21 ліпеня 1946(1946-07-21)[1] (68 гадоў)
Месца пахавання
Веравызнанне іслам
Партыя
Дзейнасць палітык
Аўтограф Shefqet Vërlaci (nënshkrim).svg
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шэфкет Бей Верладжы (алб.: Shefqet Bej Verlaci; 15 снежня, 187721 ліпеня 1946) — албанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Албаніі ў 1924 годзе і падчас італьянскай акупацыі з 1939 па 1941 гады.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Шэфкет Верланджы нарадзіўся ў сям'і сярэдняга албанскага землеўладальніка, калі Албанія яшчэ знаходзілася пад уладай туркаў.

Да пачатку 20-ых гадах Верланджы стаў найбуйнейшым землеўладальнікам Албаніі, лідарам Кансерватыўнай Прагрэсіўнай партыі, супрацьстаяў любым спробам зямельнай рэформы.

У канцы 1922 года вядомы албанскі палітык Ахмет Зогу ажаніўся з дачкой Верладжы, і дзякуючы падтрымцы апошняга стаў прэм'ер-міністрам Албаніі.

У пачатку 1924 года Зогу саступіў пасаду прэм'ер-міністра самому Верладжы з-за фінансавага скандалу і выкрыцця ўдзелу Зогу ў спробе замаху. Верладжы ўступіў на пасаду 5 сакавіка 1924 года і займаў яе да чэрвеня 1924 года, пасля чаго збег у Iталiю. Пры дыктатуры Фана Нолі быў завочна прысуджаны да смерці з канфіскацыяй усёй маёмасці.

У 1928 яго зяць Зогу становіцца каралём Албаніі, а затым разводзіцца з дачкой Верланджы. З гэтага моманту паміж палітыкамі разгараецца варожасць.

Увесну 1939 г. Італія акупуе Албанію. Італьянцы пачынаюць фармаваць марыянеткавы ўрад, на чале якога становіцца Верланджы. 12 красавіка ён у другі раз заступае на пасаду прэм'ер-міністра. Абапіраючыся на італьянскую падтрымку, запатрабаваў ўключэння ў склад Албаніі населеных албанцамі зямель Югаславiі (Косава) і Грэцыі.

У снежні 1941 года ён сышоў у адстаўку.

У 1945 Албанія была вызвалена ад акупацыі партызанамі Народна-вызваленчай арміі, якія неўзабаве пачынаюць паляванне на палітыка. Верланджы змог збегчы ў Швейцарыю, дзе яго хавалі мясцовыя ўлады.

Шэфкет Верладжы памёр у Цюрыху ў 1946 годзе, пахаваны на пратэстанцкіх могілках у Рыме.

Зноскі

  1. а б Shefqet Bej Verlaci // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]