Эгрэгар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Эгрэ́гар (ад стар.-грэч.: ἐγρήγορος «які не спіць») — у акультных і новых (нетрадыцыйных) рэлігійных рухах — душа рэчы, анёл, «ментальны кандэнсат», які спараджаецца думкамі і эмоцыямі людзей і атрымлівае самастойнае быццё.

Паводле меркавання прыхільнікаў, эгрэгарамі валодаюць рэліквіі, памятныя рэчы і іншыя прадметы, якія, на іх думку, дапамагаюць ім або, наадварот, нясуць праклён. Сіла і даўгавечнасць эгрэгара залежыць ад узгодненасці і колькасці групы. Сучасная навука не прызнае існавання эгрэгараў.

Паходжанне тэрміна[правіць | правіць зыходнік]

Першы аўтар, які выкарыстаў гэта слова ў сучасных мовах — Віктор Гюго. Слова з'яўляецца ў першым выпуску паэтычнага зборніка «Легенды стагоддзяў» (фр.: La Légende des siècles), спачатку як прыметнік, затым як назоўнік, з невыразным значэннем. Спатрэбілася, відаць, аўтару для рыфмы з -or. Французскае égrégore — стандартная перадача стар.-грэч.: ἑγρήγορος, літаральна «які не спіць». Старажытнагрэчаскім словам часам пазначалі біблейскіх анёлаў ці анёлападобных духоў. Сустракаецца ў Кнізе прарока Данііла і ў кнігах Еноха (апокрыфы).

Французскі акультыст Эліфас Леві атаясамляў эгрэгараў з традыцыяй, якая тычыцца бацькоў гігантаў, «якія не спяць». Леві апісваў эгрэгараў як жудасных істот, якія «душаць нас без жалю, паколькі не ведаюць пра наша існаванне».

Канцэпцыя эгрэгараў як ментальнага кандэнсату была развіта Ордэнам розенкрэйцараў і Герметычным Ордэнам Залаты Світанак.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Bernstein, L.S. (1998). «Egregor». The Rosicrucian Archive. Confraternity of the Rose Cross. Retrieved November 22, 2011.
  • Butler, Walter Ernest (1970). «The Egregore of a School». Servantsofthelight.org. The Servants of the Light. Retrieved November 22, 2011.
  • Flowers, S. Edred (1995). Fire & Ice: Magical Teachings of Germany's Greatest Secret Occult Order. Llewellyn's Teutonic Magick Series (2nd ed.). Llewellyn Publications. ISBN 0-87542-776-6.
  • Верищагин Д. С. «Эгрегоры человеческого мира. Логика и навыки взаимодействия» СПб, ИД Афина 2008,
  • Анатолий Некрасов «Эгрегоры» (4-е изд. — Москва, ИД Амрита-Русь 2010).
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.