Эдард Старк
Эдард Старк | |
Шон Бін у ролі Эдарда Старка | |
Стваральнік: | Джордж Марцін |
Творы: | Гульня прастолаў |
Першае згадванне: | Гульня прастолаў |
Пол: | мужчынскі |
Нацыянальнасць: | Першыя людзі |
Раса: | чалавек |
Месца жыхарства: | Вінтэрфел, Каралеўская Гавань |
Узрост: | 35 |
Дата нараджэння: | 263 |
Месца нараджэння: | Вінтэрфел |
Дата смерці: | 298 |
Месца смерці: | Каралеўская Гавань |
Сям’я: | бацька Рыкард Старк, браты: Брандан Старк, Бенджэн Старк, сястра Ліяна Старк, жонка Кейтылін Старк |
Дзеці: | Роб Старк, Джон Сноу (бастард), Санса Старк, Ар'я Старк, Брандан Старк, Рыкан Старк |
Мянушка: | Нед, Ціхі воўк |
Званне: | Лорд Вінтэрфела, Захавальнік Поўначы, Правіца Караля |
Ролю выконвае: | Шон Бін |
Лорд Э́дард «Нэд» Старк (англ.: Eddard Stark) па мянушцы Ціхі Воўк — персанаж рамана амерыканскага пісьменніка-фантаста Джорджа Марціна «Гульня прастолаў», які ўваходзіць у цыкл «Песня Лёду і Агню», глава дому Старкаў, лорд Вінтэрфела і Захавальнік Поўначы. Жанаты на Кейтылін Старк, народжанай Талі, ад якой мае пяць дзяцей: Роб, Санса, Ар’я, Бран і Рыкан. Акрамя іх, у Эдарда ёсць незаконнанароджаны сын Джон Сноу. Эдард — вельмі высакародны і сумленны чалавек, любячы муж і бацька, хоць яго педантычнасць і вернасць прынцыпам у сталіцы разглядаюць як слабасць. Як і многія паўночнікі, ён прытрымліваецца веры ў Старых Багоў. З’яўляецца галоўным героем першай кнігі цыклу, а таксама першага сезона тэлесерыяла «Гульня прастолаў».
Эдард Старк — блізкі сябар караля Роберта Баратэана. Калісьці, калі Таргарыены выкралі сястру Эдарда Ліяну і пакаралі смерцю яго бацьку і старэйшага брата, Эдард, які нечакана для сябе стаў лордам, аб’яднаў вакол сябе Поўнач і дапамог Роберту Баратэану зрынуць караля Эерыса II. Праз гады Эдард і Роберт ізноў аб’ядналі свае арміі, каб здушыць паўстанне Бейлана Грэйджая. Напачатку «Гульні прастолаў» Роберт звярнуўся да Эдарда з прапановай заняць пасаду правіцы караля.
Выгляд і характар
[правіць | правіць зыходнік]Эдарду Старку каля трыццаці пяці гадоў. У яго выцягнуты твар, цёмныя валасы і шэрыя вочы. У яго коратка астрыжанай барадзе пачынае прабівацца сівізна[1]. Яго цёмна-шэрыя вочы адлюстроўваюць яго эмоцыі, становячыся мяккімі, як смуга, або цвёрдымі, як камень[2]. Са слоў сваіх ворагаў і нядобразычліўцаў, з'яўляецца чалавекам з халоднымі вачамі, якія адлюстроўваюць яго ледзяное сэрца[3]. Джэймэ Ланістэр знаходзіць некаторае падабенства паміж вачамі лорда Старка і Русэ Болтана[4]. Эдард не адрозніваецца ні прыгажосцю, ні веліччу свайго старэйшага брата Брандана Старка[5].
Эдард Старк вядомы сваёй справядлівасцю і гонарам, члены яго сям'і і набліжаныя лічаць яго добрым чалавекам, аднак некаторыя мяркуюць, што гэта прыкметы халоднасці і пагарды да атачэннях.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Эдард з васьмігадовага ўзросту выхоўваўся лордам Джонам Арэнам у Арліным Гняздзе разам з Робертам Баратэанам[6]. Нед вельмі сябраваў з Робертам, а да Джона Арэна адносіўся як да другога бацькі. Родны бацька Неда і яго брат былі пакараны смерцю па загадзе караля Эерыса II Таргарыена, які запатрабаваў у Джона Арэна даслаць яму галавы сваіх падапечных. Лорд Арэн адмовіўся выконваць гэтыя патрабаванні і развязаў паўстанне. Пасля смерці бацькі і брата, Эдард становіцца лордам Вінтэрфела і падымае сцягі Поўначы, далучаючыся да паўстання. У прыватнасці, ён наносіць паражэнне Джону Конінгтану ў Звонавай бітве, а ў канцы паўстання здымае аблогу Штармавога Канца.
Напачатку паўстання Эдард дамаўляецца з рыбаком, каб той адвёз яго з Даліны ў Белую Гавань, каб Нед змог сабраць армію Поўначы. У адзін са штармоў капітан судна памірае, а яго дачка дастаўляе Эдарда ў Салодкую Сястру. Пазней лорд Годрык Борэл дапамагае дабрацца яму да Белай Гавані. Перш чым адправіцца на поўдзень, на падмогу Роберту Баратэану, Эдард жэніцца на Кейтылін Талі, якая была заручана з яго братам Бранданам да яго смерці[6].
У канцы паўстання Эдард накіраваўся на мяжу з Дорнам разам з шасцю сваімі сябрамі, каб патрапіць у Вежу Радасці, дзе прынц Рэегар трымаў яго сястру Ліяну. Вежу ахоўвалі тры рыцары Каралеўскай Гвардыі, у тым ліку і сір Эртур Дэйн. У выніку бітвы загінулі ўсё акрамя Эдарда і Хоўленда Рыда. Нажаль, Ліяна памерла неўзабаве пасля бітвы, паспеўшы пагутарыць з Недам некалькі хвілін.
Пасля паўстання Роберт заняў Жалезны Трон, а Нед вярнуўся дамоў, куды прывёз з сабой незаконнанароджанага сына, Джона, пра чыё паходжанне адмаўляўся паведаміць нават сваёй жонцы. Ён абвяргаў чуткі пра тое, што маці дзіцяці была шляхетная дарнійская лэдзі Эшара Дэйн[5]. Годрык Борэл сцвярджаў, што маці Джона была дачка рыбака, якая прывезла Неда ў Салодкую Сястру[7].
Наступныя пятнаццаць гадоў ён ужо ў ролі лорда Вінтэрфела практычна не пакідаў Поўначы і не прымаў удзелу ў паўднёвых інтрыгах. Адзіны раз, калі ён пакінуў Поўнач, быў тады, калі Эдард далучыўся да Роберта Баратэана для прыгнечання паўстання Бейлана Грэйджая.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]Гульня прастолаў
[правіць | правіць зыходнік]Эдард Старк карае смерцю дэзертыра з Начнога Дазору, які сцвярджае, што ён і яго напарнікі падвергліся нападу Іншых. Па дарозе назад у Вінтэрфел, іх атрад знаходзіць мёртвую лютаваўчыцу, чыё горла было прабіта аленевым рогам, і некалькі нованароджаных ваўчанят. Джона Сноу ўгаворвае Неда, не забіваць лютаваўчанят, а падзяліць іх паміж сваімі дзецьмі.
Неўзабаве ён атрымлівае вестку пра смерць Джона Арэна, які выхоўваў яго і Роберта Баратэана і служыў яму Правіцай[8]. Праз некаторы час кароль прыбывае ў Вінтэрфел і ўгаворвае Неда заняць пасаду Правіцы. Эдард неахвотна згаджаецца прыняць гэту пасаду, а таксама правесці заручыны сваёй дачкі Сансы і прынца Джофры Баратэана[6]. Неўзабаве прыходзіць яшчэ адна вестка ўжо ад сястры Кейтылін, Лізы Арэн, якая паведамляе, што да смерці яе мужа датычныя Ланістэры.
Па прыбыцці ў Каралеўскую Гавань Эдард быў вельмі ўзрушаны, даведаўшыся пра даўгі каралеўскай казны ў сувязі з марнатраўнасцю Роберта, і што ні Джон Арэн, ні Малы Савет не маглі на яго паўплываць. Роберт загадвае арганізаваць вялікі рыцарскі турнір у гонар прызначэння Эдарда на пасаду Правіцы і не зважае на пратэсты Неда[9]. На турнір запрашаліся ўсе рыцары і стралкі Сямі Каралеўстваў.
Даследуючы дзейнасць Джона Арэна перад яго смерцю Нед выяўляе, што той шмат часу праводзіў са Станісам Баратэанам, а таксама наведваў бастардаў караля ў горадзе[10]. Ад брата Начнога Дазору Ёрэна, ён даведваецца, што Кейтылін выкрала Тырыяна Ланістэра.
Калі Роберт праводзіць збор, на якім гаворыцца пра тое, што Дэйнерыс Таргарыен чакае дзіця, толькі Нед і Барыстан Селмі выступаюць за тое, каб захаваць дзяўчыне жыццё. Роберт, які апанаваны сваёй нянавісцю да Таргарыенаў, настойвае на тым, каб Дэйнерыс была забіта, тады Нед у знак пратэсту сыходзіць у адстаўку[11].
Да свайго запланаванага ад'езду ў Вінтэрфел, Эдард наведвае незаконнанароджаную дачку Роберта — Бару. Вяртаючыся з гэтай сустрэчы ён трапляе ў засаду, падрыхтаваную для яго Джэймэ Ланістэрам, які жадаў адпомсціць за тое, што Кейтылін узяла ў палон яго брата Тырыяна Ланістэра[12]. Нед быў цяжка паранены ў нагу. Роберт наведвае свайго сябра і просіць не пакідаць пасаду Правіцы[13].
Эдард прымае наведвальнікаў, седзячы на Жалезным Троне, у той час як кароль знаходзіцца на паляванні. Ад трох лордаў з Рачных Земляў ён даведваецца, што Грыгар Кліган разарыў некалькі вёсак на мяжы з Заходнімі Землямі. Эдард адпраўляе Берыка Дандарыяна, Тараса з Міру, некалькі іншых рыцараў і ўласных людзей, каб яны злавілі Клігана і здзяйснілі правасуддзе[14].
Калі Эдард абдумвае, чаму ў Джона Арэна выклікалі такую цікавасць бастарды Роберта, ён з жахам прыходзіць да высновы, што трое дзяцей караля насамрэч з'яўляюцца пладамі кровазмяшання паміж каралевай Серсеяй і яе братам Джэймэ Ланістэрам[15]. Эдард гаворыць Серсеі пра тое, што ведае яе тайну і дае ёй шанец бегчы разам са сваімі дзецьмі[16]. Аднак час дадзены ёй, Серсея выкарыстоўвае для арганізацыі забойства Роберта Баратэана і подкупу Гарадской варты Каралеўскай Гавані. Калі кароль ляжаў на божай пасцелі, Нед адмаўляецца прыняць дапамогу Рэнлі Баратэана і пасадзіць пад варту дзяцей каралевы, а таксама адмаўляецца прыслухацца да парады Петыра Бейліша, прызнаць каралём Джофры Баратэана і стаць рэгентам пры ім. Замест гэтага ён плануе дапамагчы заваяваць трон наступнаму па старшынстве брату Роберта — Станісу Баратэану[17]. Мезенец абяцае Неду забяспечыць падтрымку залатых плашчоў, але здраджвае яго адразу пасля смерці караля[18]. Эдард Старк быў арыштаваны за здраду ў выніку подкупу каралевай Гарадской варты і здрады Петыра Бейліша.
Варыс наведвае Неда ў падзямеллі і кажа яму, што калі ён прызнаецца ў здрадзе, яму захаваюць жыццё і дадуць магчымасць уступіць у Начны Дазор. Эдард спачатку адмаўляецца, але затым згаджаецца наступіць на горла свайго гонару, каб выратаваць жыццё Сансы, якая знаходзіцца ў закладніках у Ланістэраў[19]. Яго суд праходзіць ля Вялікай Септы Бейлара, дзе неўзаметку для Неда сярод натоўпу таксама прысутнічаюць Ёрэн, яго дачка Ар'я і замаскіраваны сір Барыстан Селмі. Ён робіць ілжывае прызнанне ў сваёй здрадзе, але ўсё ідзе не па плане, калі Джофры, да вялікага здзіўлення Сансы, Серсеі і Варыса, гаворыць, што пакаранне смерцю павінна адбыцца. Ілін Пейн адсякае галаву Эдарда Старка яго ўласным двухручным мячом, які носіць імя Лёд[20]. Джофры насаджвае галаву Неда на адну з пік і прымушае Сансу глядзець на яе[21].
Бітва каралёў
[правіць | правіць зыходнік]Тырыян Ланістэр загадвае зняць галаву Эдарда Старка і ўсе астатнія галовы з пік і адпраўляе косці лорда ў Рыверан. Кейтылін просіць Халіса Молена адвезці рэшткі мужа ў Вінтэрфел і пахаваць у крыпце побач з яго бацькам, братам і сястрой.
Таксама апынулася, што пакаранне смерцю на ступенях Вялікай Септы Бейлара выклікала сур'ёзнае абвастрэнне адносін паміж Жалезным Тронам і прадстаўнікамі Веры ў Семярых: апошнія лічылі, што гэтым дзеяннем быў апаганены храм багоў.
Танец з драконамі
[правіць | правіць зыходнік]Калі Бран вучыцца быць дрэвазорцам, да яго прыходзіць бачанне мінулага, у якім ён глядзіць вачамі сэрца-дрэва на свайго бацьку, які моліць жонку прабачыць яго і даць магчымасць Джону і Робу гадавацца разам, як братам[22].
Барбры Рысвел, якая калісьці жадала стаць жонкай Брандана Старка, да таго як ён быў абяцаны Кейтылін Талі, распавядае Тэону Грэйджаю, што ў смерці свайго мужа Вілама Дастына вінаваціць Эдарда Старка. Таксама яна кажа, што калі б даведалася, дзе знаходзяцца рэшткі лорда Эдарда, то ніколі б не дазволілі б пахаваць іх у крыпце Вінтэрфела ў адплату за тое, што ён адмовіўся вярнуць ёй рэшткі яе мужа[23].
Нягледзячы на гэта, многія іншыя дамы Поўначы ўспамінаюць пра Эдарда Старка з любоўю і павагай, хоць сам ён ніколі не лічыў сябе раўней свайму брату Брандану.
Магчымыя правобразы
[правіць | правіць зыходнік]У вобразе Эдарда Старка, магчыма, знайшлі адлюстраванне эпізоды біяграфій рэальных гістарычных дзеячаў. У прыватнасці, прасочваюцца паралелі з біяграфіямі Рычарда Ёрка і Сімона дэ Манфора-малодшага. Абодва супрацьстаялі каралеўскай уладзе з высакародных прычын, абодва былі апынуліся ў няміласці і был забіты (акрамя таго, іх адсечаныя галовы таксама выстаўляліся на агляд як доказ іх гібелі)[24].
У экранізацыі
[правіць | правіць зыходнік]Ролю Эдарда Старка ў серыяле «Гульня прастолаў» выканаў акцёр Шон Бін[25]. З'яўляўся ў 1-9 серыях першага сезона. У 10-й серыі першага сезона, хоць Шон Бін і названы ў тытрах (як галоўны герой), не з'яўляецца, бо яго герою адсеклі галаву (хоць яго вобраз усё-ткі быў выкарыстаны). Пасля, як і ў кнігах цыклу ПЛіА, неаднаразова згадваецца. У 2-й серыі 3-га сезона ў відзежах Брана можна пачуць голас Эдарда Старка. У 2-й серыі 4-га сезона з'яўляецца ў відзежах Брана (флэшбэк-сцэны).
Нягледзячы на тое, што смерць Эдарда Старка з'яўляецца адной з ключавых падзей у кнізе, рашэнне паўтарыць гэту сюжэтную лінію ў серыяле выклікала негатыўную рэакцыю ў тэлевізійнай супольнасці ЗША, дзе не прынята забіваць галоўнага персанажа так хутка па ходзе апавядання. Калі на прэс-канферэнцыі гэта пытанне задалі Шону Біну, ён суха прапанаваў гледачам адпраўляць скаргі Джорджу Марціну.
Таксама Шон Бін заявіў, што можа з'явіцца ў флэшбэк-сцэнах 5-га сезона, калі стваральнікі захочуць раскрыць сапраўднае паходжанне пазашлюбнага сына Эдарда Старка Джона Сноу[26].
Зноскі
- ↑ Гульня прастолаў, Бран I
- ↑ Бітва каралёў, Кейтылін V
- ↑ Бітва каралёў, Дэйнерыс II
- ↑ Бура мячоў, Джэймэ IV
- ↑ а б Бура мячоў, Кейтылін V
- ↑ а б в Гульня прастолаў, Кейтылін II
- ↑ Танец з драконамі, Давас I
- ↑ Гульня прастолаў, Эдард I
- ↑ Гульня прастолаў, Эдард IV
- ↑ Гульня прастолаў, Эдард VI
- ↑ Гульня прастолаў, Эдард VIII
- ↑ Гульня прастолаў, Эдард IX
- ↑ Гульня прастолаў, Эдард X
- ↑ Гульня прастолаў, Эдард XI
- ↑ Гульня прастолаў, Санса III
- ↑ Гульня прастолаў, Эдард XII
- ↑ Гульня прастолаў, Эдард XIII
- ↑ Гульня прастолаў, Эдард XIV
- ↑ Гульня прастолаў, Эдард XV
- ↑ Гульня прастолаў, Ар'я V
- ↑ Гульня прастолаў, Санса VI
- ↑ Танец з драконамі, Бран III
- ↑ Танец з драконамі, Пярэкрут
- ↑ Інтэрв'ю з пісьменніцай Верай Камшай(недаступная спасылка). Свет фантастыкі. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2015. Праверана 29.12.2014.
- ↑ Барыс Кіт, Нэлі Андрэева.. «Sean Bean ascends to „Game of Thrones“» . Reuters (19 ліпеня 2009). Праверана 29.12.2014.
- ↑ Шон Бін пра «Легенды», метад Станіслаўскага і «Гульню прастолаў» . Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2014. Праверана 29.12.2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Эдард Старк на сайце Энцыклапедыя Песні Лёду і Агню (руск.)