Перайсці да зместу

Роберт Баратэан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кароль Роберт Бара́тэан (англ.: Robert Baratheon) — персанаж з цыклу «Песня Лёду і Агню» амерыканскага пісьменніка-фантаста Джорджа Марціна, кароль Сямі Каралеўстваў, старэйшы сын Стэфана Баратэана і Касаны Эстэрмант, брат Станіса і Рэнлі. Сябар дзяцінства Эдарда Старка, разам з якім выхоўваўся пры двары Джона Арэна. Муж Серсеі Ланістэр, якая ў шлюбе з ім стала маці траіх дзяцей: Джофры, Мірцэлы і Томена. У Роберта былі і бастарды ад розных жанчын — Джэндры, Эдрык Шторм, Мія Стоўн, Бара і іншыя.

Роберт прыйшоў да ўлады, падняўшы паўстанне і зрынуўшы вар'ята Эерыса II Таргарыена. Быўшы сваяком Таргарыенаў — унукам прынцэсы Рэйлы Таргарыен і праўнукам караля Эегана V — Роберт сапраўды меў пэўныя правы на Жалезны Трон, аднак аддаваў перавагу казаць, што здабыў прастол сваім баявым молатам. З гадамі гэты праслаўлены воін ператварыўся ў тоўстага п'яніцу і распусніка, слаба заклапочанага дзяржаўнымі справамі.

Падчас грамадзянскай вайны, якая атрымала яго імя паўстанне Роберта, быў эталонам рыцара — праведны мсцівец і прыгажун. Пятнаццаць гадоў сытага і распуснага жыцця моцна змянілі Баратэана. Змянілі настолькі, што Эдард Старк нават не пазнаў баявога таварыша ў першыя імгненні яго з'яўлення ў Вінтэрфеле. За дзевяць гадоў, якія прайшлі з часу іх апошняй сустрэчы на Жалезных Астравах, кароль набраў не меней васьмі стоўнаў вагі.[1] [2]

Роберт быў першым сынам Касаны Эстэрмант і Стэфана Баратэана, лорда Штармавога Канца. Ён нарадзіўся і вырас у Штармавым Канцы разам са сваім малодшым братам Станісам. Праз шмат гадоў у іх нарадзіўся трэці брат — Рэнлі.

Быўшы яшчэ маладымі, Роберт і Станіс назіралі, як падчас шторму разбіўся аб скалы карабель іх бацькі Стэфана, які вяртаўся з Вольных гарадоў. Гэта заўчасна зрабіла Роберта лордам Штармавога Канца і грандлордам Штармавых Земляў. Неўзабаве Роберт адправіўся на выхаванне да Джона Арэна, лорда Арлінага Гнязда. Там ён сустрэўся з Эдардам Старкам. Хлапчукі пасябравалі і захавалі сяброўства да самай смерці. У Джона Арэна не было дзяцей, і ён быў Эдарду і Роберту як бацька.[3]

Роберт закахаўся ў сястру Эдарда Ліяну.[4] Рыкард Старк паабяцаў Роберту яе руку.[5] Да гэтага часу ў Роберта ўжо была дачка, Мія Стоўн. Ліяна ведала гэта і асцерагалася, што Роберт будзе ёй здраджваць.[6] Неўзабаве пасля гэтага Ліяна была выкрадзена кронпрынцам Рэегарам. Распачаты з выкрадання ланцужок падзей у выніку прывёў да паўстання ў Сямі Каралеўствах.

Пасля знікнення Ліяны Старк, з якой Роберт быў заручаны, пакарання смерцю Рыкарда Старка і яго старэйшага сына і спадчынніка Брандана Старка, які прыйшоў патрабаваць бою з Рэегарам Таргарыенам, Эерыс Таргарыен загадаў Джону Арэну выдаць Роберта Баратэана і Эдарда Старка. Гэта паслужыла штуршком да грамадзянскай вайны, якая ўвайшла ў гісторыю Вестэраса як паўстанне Роберта.

У Бітве ў Трызубца Роберт забіў кронпрынца Рэегара Таргарыена, які, як лічыў Роберт, выкраў і згвалтаваў яго нявесту Ліяну Старк. Пасля каранацыі ажаніўся з Серсеяй Ланістэр, і дзяржаўныя справы пакінуў правіцы і савету, аддаючы перавагу выпіўцы, паляванню і жанчынам.

Пасля таго, як Таргарыены былі зрынуты, і ў Вестэрасе ўсталяваўся мір, Кароль Роберт Баратэан рэдка пакідаў Каралеўскую Гавань, большую частку часу аддаючыся п'янкам і правядзенню турніраў, вялікім аматарам якіх ён быў. Вядома яго падарожжа ў замак дзядзькі лорда Элдана Эстэрманта, Зялёную Скалу, дзе ён разам з жонкай і некаторымі іншымі членамі двара правёў два тыдні. Удзельнічаў у прыгнечанні паўстання Бейлана Грэйджая і асабіста прымаў яго.

Гульня прастолаў

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля таямнічай смерці свайго настаўніка і Правіцы Джона Арэна, нягледзячы на чаканні двара, які прадракаў пасаду Правіцы Тайвіну Ланістэру, адправіўся на Поўнач, каб прапанаваць гэту пасаду свайму сябру, Эдарду Старку. Пасля згоды лорда Старка вяртаецца ў Каралеўскую Гавань.

Але неўзабаве разыходзіцца з Нэдам на глебе застарэлай нянавісці да Таргарыенаў: кароль настойвае на смерці апошніх з роду Драконаў, правіца ж адмаўляецца пагадзіцца на забойства двух дзяцей.

Гіне з-за смяротнага ранення, атрыманага на паляванні пасля сутычкі з дзіком, на якую выйшаў з адной дзідай і ў стане моцнага ап'янення. Дзейны ўдзел у яго гібелі прымае збраяносец караля і кузен каралевы Лансель Ланістэр, якому было даручана клапаціцца пра тое, каб кубак караля быў заўсёды поўны. Непасрэдным жа замоўцам стала яго жонка, каралева Серсея Ланістэр, спалохаўшыся таго, што Эдард Старк, якому стала вядома пра прычыну гібелі Джона Арэна, паведаміць пра ўсё Роберту.

У характары Роберта дзіўным чынам спалучалася вялікадушнасць з яго непрымірымай нянавісцю да Таргарыенаў, шмат у чым яна прадыктавана яго юрлівасцю. Ён адрозніваўся любоўю да бітваў, аддаючы перавагу рукапашныя агульныя сутычкі, а не турніры. Таксама ён быў вялікім аматарам баляў, палявання і жанчын. Роберт лічыўся харызматычным лідарам, за якім ахвотна ішлі людзі. Ён лёгка заваёўваў сяброў і многія з яго былых ворагаў пазней далучыліся да яго. Злоўжыванне алкаголем і ежай ператварылі яго з прыгожага і моцнага ваяўніка, якім ён быў у маладосці, у тлустага п'янюгу. Як кароль, ён шмат у чым быў падобны да Эегана Нягоднага, чыім непрамым нашчадкам ён з'яўляўся, як па характары, так і агульным знешнім выглядам пад канец жыцця.

Дзеці і бастарды

[правіць | правіць зыходнік]

Меў мноства бастардаў[7], кожны з якіх атрымаў у спадчыну ад бацькі чорныя валасы і сіне-блакітныя вочы; вядомыя бастарды Роберта: Бара, Эдрык Шторм, Джэндры, Мія Стоўн, Кола, пары блізнят ад служанкі на ўцёсе Кастэрлі, забітых па загадзе Серсеі[8]. Дзеці, народжаныя Серсеяй у шлюбе — Джофры Баратэан, Мірцэла Баратэан і Томен Баратэан — насамрэч былі народжаны ад заганнай сувязі каралевы са сваім братам Джэймэ Ланістэрам. Адзінага дзіцяці, якога Серсея зачала ад законнага мужа, яна забіла ў сваім улонні.

На сустрэчы ў Чыкага ў 2010 годзе[9] Джордж Марцін паведаміў, што вобраз Роберта Баратэана мае шмат агульнага з Эдуардам IV і Генрыхам VIII, які таксама служыў прататыпам Эегану Нягоднаму.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Эерыян
Таргарыен
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Аргела
Дзюрандан
 
Орыс
Баратэан
 
 
 
 
 
 
 
Эеган I
Таргарыен
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
NN
Баратэан
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
?
 
Ліянель
Баратэан
 
NN
Баратэан
 
Гоўэн
Баратэан
 
Тыя
Ланістэр
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Сын (памёр)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Дачка
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Харберт
Баратэан
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ормунд
Баратэан
 
Рэйла
Таргарыен
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Джэехерыс II
Таргарыен
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Стэфан
Баратэан
 
 
 
Касана
Эстэрмант
 
 
 
 
 
 
 
 
Эерыс II
Таргарыен
 
Рэйла
Таргарыен
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Розныя
жанчыны
 
Роберт
Баратэан
 
Серсея
Ланістэр
 
Станіс
Баратэан
 
Селіса
Флорэнт
 
Рэнлі
Баратэан
 
 
 
 
 
Рэегар
Таргарыен
 
Элія
Мартэл
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Мія
Стоўн
 
 
Джофры
Баратэан
 
 
 
Шырэн
Баратэан
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Візерыс III
Таргарыен
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Эдрык
Шторм
 
 
Мірцэла
Баратэан
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Дэенерыс
Таргарыен
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Джэндры
 
 
Томен
Баратэан
 
Маргеры
Тырэл
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Іншыя
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 


Зноскі

  1. Гульня прастолаў, Эдард I
  2. 50 кілаграмаў
  3. Гульня прастолаў, Кейтылін I
  4. Гульня прастолаў, Эдард I
  5. Гульня прастолаў, Эдард IX
  6. Гульня прастолаў, Эдард I
  7. Варыс ведае пра існаванне 8-мі бастардаў, пра што паведамляе Тырыяну; у той жа час мега прадказала Серсеі, што ў караля будзе 16 дзяцей, а ў яе — трое. Некаторых бастардаў Серсея загадала забіць.
  8. Гульня прастолаў, Эдард IX
  9. Сустрэча ў Чыкага: адказы на пытанні