Джордж Рэйманд Рычард Марцін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джордж Р.Р. Марцін
англ.: George R. R. Martin
George R. R. Martin SDCC 2014.jpg
Марцін на San Diego Comic-Con International, ліпень 2014 года
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні:

Джордж Рэйманд Рычард Марцін

Дата нараджэння:

20 верася 1948 года

Месца нараджэння:

Бейон, Нью-Джэрсі

Грамадзянства:

Flag of the United States.svg ЗША

Альма-матар:

Паўночна-Заходні ўніверсітэт

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

пісьменнік, сцэнарыст, кінапрадзюсэр, рэдактар

Жанр:

фэнтэзі

Мова твораў:

англійская мова[1]

Дэбют:

”Герой” («The Hero», 1971)

Прэміі:

Прэмію Х’юга за лепшую кароткую аповесць

Узнагароды:
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Джордж Рэйманд Рычард Марцін (англ.: George Raymond Richard Martin, нарадзіўся 20 верасня 1948 года) - сучасны амерыканскі пісьменнік-фантаст, сцэныраст, прадзюсэр, рэдактар, лаўрэят шматлікіх літаратурных прэмій. У 1970-1980-я гады атрымаў вядомасць дзякуючы аповесцям і апавяданням у жанры навуковай фантастыкі, літаратуры жахаў і фэнтэзі. Найвялікшую славу яму прынес цыкл раманаў ў жанры фэнтэзі ”Песня Лёду і Агню”, які выходзіў з 1996 году і пазней быў экранізаваны кампаніяй HBO ў выглядзе папулярнага серыялу ”Гульня тронаў”. Гэтыя творы далі падставу літаратурным крытыкам называць Марціна ”Амерыканскім Толкінам[2]. У 2011 годзе часопіс Time уключыў Джорджа Марціна ў свой спіс самых уплывовых людзей свету[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джордж Марцін нарадзіўся 20 верасня 1948 году ў Бейоне (штат Нью-Джэрсі), Злучаныя Штаты Амерыкі, у сям’і партовага грузчыка Рэйманда Колінза Марціна і Маргарэт Брэдзі Марцін. У Марціна ёсць дзве сястры, Дарлін Марцін-Лапінскі і Джанэт Марцін-Патэн. Наведваў пачатковую школу Мэры Джэйн Донахью і старэйшую школу Мэрыст-Хай-Скул в Бейоне. З дзяцінства захапляўся чытаннем, пісаў апавяданні і прадаваў страшэнныя гісторыя суседскім дзецям. У старэйшых класах зрабіўся аматарам і калекцыянерам коміксаў, а таксама пачаў пісаць для аматарскіх фэнскіх часопісах.

У Паўночна-Заходнім універсітэце ў Эванстоне (Ілінойс) атрымаў ступень бакалаўра (1970) і магістра (1971) па журналістыцы. У той жа час напісаў і апублікаваў ў лютаўскім нумары часопіса «Galaxy Science Fiction» за 1971 год сваё першае апавяданне - ”Герой” («The Hero»).

У 1972 - 1974 гадах праходзіў (па прынцыповых меркаваннях) альтэрнатыўную грамадзянскую службу у межах праграмы AmeriCorps VISTA пры фондзе юрыдычнай дапамогі округа Кук. У 1973 - 1976 гадах займаўся павядзеннем шахматных турніраў па кантынентальнай шахматнай асацыяцыі. У 1976 - 1978 гадах вывкладаў журналістыку ў коледжы Кларка (цяпер універсітэт Кларка) у горадзе Дубьюк (штат Аёва).

У васьмідзесятх пераехаў у Галівуд, дзе доўгі час працаваў як сцэнарыст (напрыклад, у серыяле ”Прыгажуня і пачвара”), рэдактар серыяла ”Змрокавая зона”, прадзюсэр серыяла ”Doorways”.

Марцін доўгі час лічыў сучаснае фэнтэзі несур’ёзнай літаратурай, але станоўча ацэньваў ”Уладара ПярсцёнкаўДжона Толкіна. Яго перакананні адносна жанру фэнтэзі разбурыліся дзякуючы кнігам двух пісьменнікаў: Тэда Ўільямса (цыкл ”Памяць, смутак, цёрн”) і Джэка Вэнса[4]. Пасля гэтага Джордж вырашыў узяцца за новы жанр і дамогся поспеху. Серыя ”Песня Лёду і Агню” прынесла яму сусветную славу.

У цяперашні час жыве ў Санта-Фэ (штат Нью-Мексіка).

У інтэрв’ю 2014 года паведаміў, што піша свае кнігі з дапамогай рэдактара WordStar 4.0 - дадатка, які быў выпушчаны ў 1987 годзе[5].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

  • Маці - Маргарэт Брэдзі Марцін
  • Бацька - Рэйманд Колінз Марцін, памёр
  • Дзве сястры - Дарлін Марцін Ліпінскі і Джэнэт Марцін Патэн.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Джондж Марцін на фестывалі Worldcon у Сан-Антоніа.

У 1973-1974 гадах Марцін сустракаўся з пісьменніцай Лізай Татл[6], у суаўтарстве з якой напісаў аповесць ”Шторм у Гавані Вятроў” (1975), якую пазней перапрацаваў у раман ”Гавань Вятроў” (1981). У 1974 годзе Марцін ажаніўся з Гейл Бернік англ.: Gale Burnick), але развёўся ў 1979 годзе. Ён вёў досыць бурнае жыццё і карыстаўся увагай прыхільніц фантастыкі. Са сваёй будучай жонкай ён пазнаёміўся ў 1975 годзе, калі яна прыйшла на вечарынку ”ў жаночай саўне” з удзелам Марціна і яго сяброў[7]. Джордж Марцін жыў з Пэрыс Макбрайд ў грамадзянскім шлюбе цягам болей чым трыццаці гадоў. 15 лютага 2011 года ён заручыўся з Пэрыс на хатняй цырымоніі ў іх доме ў Санта-Фэ. У жніўні яны правялі яшчэ адну, вялікшую па маштабах і колькасці запрршаных цырымонію на фестывалі Worldcon у Рына[8].

У час жыцця Марціна ў Нью-Джэрсі ў 1970-я гады Джордж Марцін і яго суседзі па кватэры трымалі котак. Адзін з гэтых катоў, Дакс (англ.: Dax),быў выведзены з серыі аповесцяў ”Падарожжы Тафа” як кот галоўнага героя[6]. Джорд і Пэрыс аказваюць фінансавую прытулку для дзікіх жывёл Wild Spirit Wolf Sanctuary у Нью-Мексіка[9]. У 2013 годзе Марцін набыў у Санта-Фэ кінатэатр Jean Cocteau Cinema, зачынены з 2006 года, і адрэстаўраваў яго за свой рахунак. Кінатэатр зноў адчыніўся 9 жніўня 2013 года[10]. Ён таксама аказваў падтрымку мясцовай арт-гурту Meow Wolf, ахвяраваўшы ў студзені 2015 года 2,7 мільёна даляраў на архітэктурны праект The House of Eternal Return[11][12].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Цыкл ”Песня Лёду і Агню”[правіць | правіць зыходнік]

Найболей вядомы твор Джорджа Марціна - цыкл раманаў ”Песня Лёду і Агню”. З запланавыных сямі раманаў сагі на верасень 2011 года апублікавана пяць. Падзеі раманаў адбываюцца ў псеўдагістарычным сусвеце, блізкім да Высокага Сярэднявечча Еўропы. Асноўныя падзеі маюць месца на мацерыку Вестэрас. Акрамя людзей яго насяляюць міфічныя істоты.

Акрамя цыклу існуюць тры аповесці, падзеі якіх таксама адбываюцца ў сусвеце ”Песні Лёду і Агню”, але за сто гадоў да асноўнай серыі. Іх галоўны герой - рыцар-вандроўнік Дункан і яго зброяносец Эг.

Істотны ўплыў на цыкл мела серыя кнігі французскага пісьменніка Марыса ДруонаПраклятыя каралі”. Сам Марцін лічыць яго найбуйнейшым французскім аўтарам гістарычных раманаў пасля Аляксандра Дзюма.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 http://data.bnf.fr/ark:/12148/cb11914792f
  2. Grossman, Lev The American Tolkien (англ.) . Time (2005-11-13). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2008. Праверана 29 жніўня 2014.
  3. Hodgman, John The 2011 TIME 100: George R.R. Martin (англ.) . Time (2011-04-21). Праверана 29 жніўня 2014.
  4. A Conversation With George R.R. Martin: An interview with Wayne MacLaurin. November 2000
  5. George R.R. Martin Writes on a DOS-Based Word Processor From the 1980s.
  6. 6,0 6,1 In Love With Lisa. Life & Times. George R.R. Martin Official Website. Праверана 8 ліпеня 2012.
  7. Salter, Jessica Game of Thrones: Interview with George RR Martin (англ.) . The Telegraph (2013-03-25). Праверана 27 красавіка 2015.
  8. Cornell, Paul Worldcon: A Love Story. paulcornell.com (2011-09-12). Праверана 8 ліпеня 2014.
  9. Martin, George R.R. Not A Blog: Wolves. grrm.livejournal.com (June 16, 2014). Праверана 8 ліпеня 2014.
  10. George R.R. Martin reportedly plans to revive Jean Cocteau. The Santa Fe New Mexican (April 18, 2013). Праверана 8 ліпеня 2014.
  11. How George RR Martin is helping stem Santa Fe's youth exodus , The Guardian (11 February 2015). Праверана 12 лютага 2015.
  12. Silva Lanes to be transformed to an explorable art space for kids and adults , Albuquerque Journal (29 January 2015). Праверана 12 лютага 2015.
  13. Martin, George R. R. Doom, Despair, Defeat. Not a Blog (January 9, 2017). Праверана 11 студзеня 2017.
  14. Hibberd, James George R.R. Martin on Winds of Winter release date: 'I think this year'. Entertainment Weekly (January 11, 2016). Праверана 11 студзеня 2016.