Эдвард Брансфілд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эдвард Брансфілд
Edward Bransfield
Род дзейнасці: мараплавец
Дата нараджэння: 1785(1785)
Месца нараджэння:
Падданства: Вялікабрытанія
Дата смерці: 31 кастрычніка 1852(1852-10-31)
Месца смерці:
Месца пахавання:

Э́двард Бра́нсфілд (англ.: Edward Bransfield; каля 1785 г. — 31 кастрычніка 1852 г.) — брытанскі мараплавец ірландскага паходжання. Адзін з першаадкрывальнікаў Антарктыды.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся каля 1785 г. не далёка ад Корка на поўдні Ірландыіі. У 1803 г. прыняты на ваенную службу.

У 1819 г. падчас знаходжання ў Паўднёвай Амерыцы атрымаў загад узначаліць экспедыцыю на караблі «Вільямс» для праверкі факта існавання Паўднёвых Шэтландскіх астравоў. У студзені 1820 г. экспедыцыя дасягнула астравоў. Эдвард Брансфілд часткова даследаваў іх, нанёс на карту і абвясціў валоданнем Вялікабрытаніі. 30 студзеня 1820 г. удзельнікі экспедыцыі заўважылі паўночны ўскраек Антарктыды. Хаця гэта здарылася пазней за адкрыццё Антарктыды амерыканцам Н. Палмерам і расійскай экспедыцыяй на чале Ф. Белінсгаўзена, Эдвард Брансфілд лічыцца многімі географамі першаадкрывальнікам самага паўднёвага кантынента.

Пасля вяртання ў Вялікабрытанію Эдвард Брансфілд выклаў звесткі пра сваю экспедыцыю ў кнізе. Апошнія гады жыцця правёў на поўдні Англіі. Памёр у 1852 г. і быў пахаваны ў Брайтане.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імя Эдварда Брансфілда прысвоена востраву, гары, праліву, групе скал і западзіне на Паўднёвых Шэтландскіх астравах.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]