Перайсці да зместу

Эдвард Лі Грын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдвард Лі Грын
англ.: Edward Lee Greene
Дата нараджэння 20 жніўня 1843(1843-08-20)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лістапада 1915(1915-11-10)[2] (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, міколаг, батанічны калекцыянер
Навуковая сфера батаніка
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды

Эдвард Лі Грын (англ.: Edward Lee Greene, 1843—1915) — амерыканскі батанік, сістэматык і збіральнік раслін.

Адукацыю атрымаў у англ.: Albion College (штат Вісконсін) у 1866 годзе. З 1871 года быў святаром і чытаў лекцыі па батаніцы ў англ.: Jarvis Hall і ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі.

У 1885 годзе ён адмаўляецца ад сану святара і прысвячае сябе выкладчыцкай дзейнасці. Да 1887 года — выкладчык батанікі Каліфарнійскага ўніверсітэта, у 1887—1888 гадах — дацэнт кафедры батанікі, ад'юнкт-прафесар батанікі, з 1890 года — прафесар батанікі ў Берклі.

У 1895 годзе ён атрымаў ступень доктара права ва універсітэце Нотр-Дам штата Індыяна і перайшоў у Амерыканскі каталіцкі ўніверсітэт, Вашынгтон (акруга Калумбія), дзе стаў першым прафесарам батанікі гэтай навучальнай установы і заснаваў батанічны сад. Пасля, з 1904 года і да канца жыцця, працаваў у Смітсанаўскім інстытуце.

Яго навуковая праца была звязана з даследаваннем флоры захаду ЗША. Ім апублікавана вялікая колькасць прац па батаніцы і гісторыі прыродазнаўства, у тым ліку ён публікаваў перыядычныя выданні «Pittonia» (1887—1905), і «Erythea» (выпускалася з 1893 года).

Зноскі

  1. http://boards.ancestry.com/surnames.greene/1643/mb.ashx
  2. Edward Lee Greene // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.