Эдвард Якуб Даўкша
Эдвард Якуб Даўкша | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 мая 1836 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1890 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Kazimieras Kristupas Daukša[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт, пісьменнік |
Эдвард Якуб Даўкша (Эдуардас Ёкубас Даўкша, літ.: Eduardas Jokūbas Daukša, польск.: Edward Jakób Dauksza; 13 мая 1836, вёска Нацюнай, цяпер Біржайскі раён, Літва — каля 1890, мястэчка Папіліс, цяпер Біржайскі раён) — літоўскі паэт і перакладчык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вучыўся ў гімназіях у Кейданах і Слуцку (1852—1854), затым у Маскоўскім універсітэце (1854—1856), у Дэрпцкім універсітэце (1856—1857); у Кёнігсбергскім універсітэце вывучаў філалогію і філасофію (1858—1862). Па заканчэнні вучобы служыў рэгістратарам Віленскай рэфармацкай калегіі. Прымаў удзел у паўстанні 1863 года. У 1864 годзе быў высланы ў Сібір. Вярнуўся ў Літву ў 1884 годзе, бедаваў, не маючы пастаяннага жылля і заробку.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
У студэнцкія гады пісаў вершы на літоўскай і польскай мовах. Адным з першых перакладаў на літоўскую мову творы Адама Міцкевіча. Упершыню вершаваныя творы Даўкшы былі апублікаваныя ў 1926 г.
Зноскі
- Нарадзіліся 13 мая
- Нарадзіліся ў 1836 годзе
- Нарадзіліся ў Біржаі
- Памерлі ў 1890 годзе
- Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
- Выпускнікі Кёнігсбергскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Імператарскага Маскоўскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Выпускнікі Слуцкай гімназіі
- Перакладчыкі Літвы
- Паэты Літвы
- Нарадзіліся ў Біржайскім раёне
- Памерлі ў Біржайскім раёне