Біржайскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Біржайскі раён
літ.: Biržų rajono savivaldybė
Герб
Герб
Краіна  Літва
Уваходзіць у Панявежыскі павет
Адміністрацыйны цэнтр Біржай
Дата ўтварэння 20 чэрвеня 1950
Кіраўнік Q118203901?
Насельніцтва (2007)
33 498 жителей (34-е месца)
Шчыльнасць 23,3 чал./км² (44-е месца)
Плошча 1 476 км²
Вышыня
над узроўнем мора
54,5 ± 33,5 м[1]
Біржайскі раён на карце
Біржайскі раён, карце
Код ISO 3166-2 LT-06
Тэлефонны код 450[1]
Паштовыя індэксы 41143[1]
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біржайскі раён (літ.: Biržų rajono savivaldybė) — адміністрацыйная адзінка на поўначы Літвы, уваходзіць у склад Панявежыскага павета. Раён адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.

Геаграфічная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Біржайскі раён мае плошчу 1 476 км² (2,3% ад плошчы Літвы). Максімальная вышыня 88 м над узроўнем мора, мінімальная – 21 м. У раёне каля 8000 карставых пячор. 26,4% тэрыторыі пакрыты лесам, 4,5% тэрыторыі займаюць тарфянікі. Праз раён працякае рака Мемель. Тут знаходзіцца самае вялікае і самае старое штучнае возера Літвы – возера Шырвена. На мяжы Біржайскага і Пасваліскага раёнаў размешчаны Біржайскі рэгіянальны парк.

Паселішчы[правіць | правіць зыходнік]

У Біржайскім раёне знаходзяцца наступныя населеныя пункты:

  • 2 горада — Біржай і Вабальнінкас;
  • 4 мястэчка — Купралішкіс, Нямунеліа Радзівілішкіс, Пабіржэ і Папіліс;
  • 538 вёсак.

Колькасць насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • Біржай — 15 262 чал;
  • Вабальнінкас — 1 328 чал;
  • Пабіржэ — 874 чал;
  • Нямунеліа Радзівілішкіс — 729 чал;
  • Рынкушкей — 703 чал;
  • Мядзяйкей — 656 чал;
  • Кірдоніс — 492 чал;
  • Нацюнай — 455 чал;
  • Германішкіс — 429 чал;
  • Паравея — 402 чал.

Староствы[правіць | правіць зыходнік]

У склад Біржайскага раёна ўваходзяць 8 старостваў:

  • Біржайскае гарадское (літ.: Biržų miesto seniūnija)
  • Вабальнінкаскае (літ.: Vabalninko seniūnija)
  • Нямунеліа-Радзівілішкіскае (літ.: Nemunėlio Radviliškio seniūnija)
  • Пабіржскае (літ.: Pabiržės seniūnija)
  • Пачараўкшцкае (літ.: Pačeriaukštės seniūnija')
  • Папіліскае (літ.: Papilio seniūnija)
  • Паравейскае (літ.: Parovėjos seniūnija)
  • Шырвенскае (літ.: Širvėnos seniūnija)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Visuotinė lietuvių enciklopedija