Эдмунд Іванавіч Звяровіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эдмунд Іванавіч Звяровіч
Дата нараджэння 30 снежня 1936(1936-12-30) (82 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар

Эдмунд Іванавіч Звяровіч (нар. 30 снежня 1936, станіца Нова-Уладзімірская, Краснадарскі край, Расія) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1973, Тэорыя двухэлементавых краявых задач на рыманавых паверхнях і яе дастасаванні), прафесар (1977).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1960). З 1975 г. працуе ў БДУ. Навуковыя працы па тэорыі краявых задач і іх дастасаваннях. Распрацаваў у квадратурах агульнае рашэнне задачы Рымана на рыманавых паверхнях і выкарыстаў гэта ў плоскай тэорыі пругкасці. Распрацаваў метад лакальна-канформавага склейвання для развязання лінейных краявых задач на канечных рыманавых паверхнях.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Краевые задачи теории аналитических функций в гельдеровских классах на римановых поверхностях // Усп. матем. наук. 1971. Т. 26, вып. 1;
  • Двухэлементные краевые задачи и метод локально-конформного склеивания // Сиб. матем. журн. 1973. Т. 14, № 1; * Алгебраический метод построения основных функционалов римановой поверхности, заданной в виде конечнолистной накрывающей сферы // Сиб. матем. журн. 1987. Т. 28, № 6.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2