Эдуард ван Бейнум
| Эдуард ван Бейнум | |
|---|---|
| Eduard van Beinum | |
| 1956 | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 3 верасня 1901 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 13 красавіка 1959 (57 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Краіна | Нідэрланды |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | дырыжор |
| Гады актыўнасці | з 1918 |
| Інструменты | скрыпка |
| Жанры | класічная музыка |
| Калектывы | Аркестр Кансертгебау |
| Лэйблы | Decca Records і Philips Records[d] |
| Узнагароды | |
Эдуард ван Бейнум (Eduard van Beinum; 3 верасня 1901 — 13 красавіка 1959) — нідэрландскі дырыжор. Вядомы як папулярызатар музыкі Антона Брукнера.
Быў дырыжорам-самавукам. Ад 1927 да 1931 кіраваў аркестрам Харлемскага акрестравага таварыства. У 1931 годзе заняў месца другога дырыжора Каралеўскага аркестра Кансертгебау (асістэнта Вілема Менгельберга). Ад 1938 года ўжо падзяляў пасаду галоўнага дырыжора з Менгельбергам. У 1945-м, па заканчэнні Другой сусветнай вайны, ван Бейнум стаў аднаасобным галоўным дырыжорам Каралеўскага аркестра Кансертгебау (тады як Менгельбергу было забаронена займацца дырыжорскай дзейнасцю ў Нідэрландах з-за яго супрацоўніцтва з акупацыйным рэжымам). пераемнікам ван Бейнума ад 1959 года быў Бернард Хайтынк.
У 1947—1949 гадах ван Бейнум быў таксама галоўным дырыжорам Лонданскага філарманічнага аркестра. У 1956 быў галоўным дырыжорам Лос-Анжэлескага філарманічнага аркестра.
Памёр ад вострага сардэчнага прыступу падчас рэпетыцыі на сцэне Кансертгебау, працуючы над 1-й Сімфоніяй Брамса.
У цяперашні час існуе Фонд імя Эдуарда ван Бейнума (Eduard van Beinum Stichting), які падтрымлівае маладых таленавітых артыстаў.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія і дыскаграфія Архівавана 15 снежня 2005. (па-англійску)
- Нарадзіліся 3 верасня
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Арнеме
- Памерлі 13 красавіка
- Памерлі ў 1959 годзе
- Памерлі ў Амстэрдаме
- Асобы
- Дырыжоры паводле алфавіта
- Дырыжоры Нідэрландаў
- Дырыжоры XX стагоддзя
- Кавалеры Камандорскага Крыжа ордэна Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
- Музыканты паводле алфавіта
- Акадэмічныя музыканты Нідэрландаў
- Памерлі ад інфаркту міякарда