Вілем Менгельберг
Вілем Менгельберг | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 28 сакавіка 1871[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 сакавіка 1951[4][2][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Friedrich Wilhelm Mengelberg[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор, кампазітар, выкладчык універсітэта |
Інструменты | фартэпіяна[8], арган[d][8] і вакал[d][8] |
Жанры | класічная музыка |
Узнагароды | |
![]() |
Ві́лем Ме́нгельберг (Willem/Joseph Wilhelm Mengelberg; 28 сакавіка, 1871 — 22 сакавіка 1951) — нідэрландскі дырыжор.
Нарадзіўся ва Утрэхце, Нідэрланды, быў чацвертым з 16 дзяцей у бацькоў нямецкага паходжання. Навучаўся ў Кёльнскай кансерваторыі.
Менгельберг здабыў сусветную вядомасць як галоўны дырыжор Каралеўскага аркестра Канцэртгебаў у перыяд ад 1895 да 1945 года. У 1902 годзе ён пазнаёміўся з Малерам, быў яго добрым сябрам i прапагандаваў яго творы ў Нідэрландах. Малер часта бываў у Галандыi на прэм'ерах сваіх твораў і нават уносіў змяненні ў некаторыя з іх, каб прыстасаваць сваю музыку да акустыкі Канцэртгебаў. У 1920 годзе, святкуючы 25-годдзе ўзначальвання Аркестру Канцэртгебаў, Менгельберг арганізаваў Фестываль музыкі Малера (Mahlerfeest) ў Амстэрдаме. Гэта была ўнікальна падзея сусветнага маштабу, калі на працягу 10 дзён у адным горадзе, адным аркестрам і адным дырыжорам былі выкананыя ўсе сімфанічныя творы Малера.
Менгельберг вядомы таксама як цудоўны інтэрпрэтатар твораў Рыхарда Штраўса, Бетховена, Брамса, Чайкоўскага. Яго стыль вызначаўся надзвычайнай экспрэсіўнасцю і тэмпавай вольнасцю, насычаным гучаннем аркестру. У працэсе работы над тым ці іншым творам ён дазваляў сабе ўносіць змяненні ў арыгінальныя тэксты кампазітараў.
Праз тое, што Менгельберг працягваў сваю працу ў час Другой cусветнай вайны, супрацоўнічаючы з акупацыйным рэжымам, у 1945 годзе яму былa забароненая дырыжорская дзейнасць у Нідэрландах. Апошнія 6 гадоў жыцця правёў у Швейцарыі.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Joseph Wilhelm Mengelberg // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Willem Mengelberg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119338920 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ а б в г Catalogus Professorum Academiae Rheno-Traiectinae Праверана 5 лютага 2019.
- ↑ Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ а б в г д Onze Musici — Rotterdam: Nijgh & Van Ditmar, 1911. — вып. 2. — С. 142. — 300 с.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119338920 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Кароткая біяграфія з фотаздымкамі (па-англійску)
- Дыскаграфія (па-англійску)
- Нарадзіліся 28 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1871 годзе
- Нарадзіліся ва Утрэхце
- Памерлі 22 сакавіка
- Памерлі ў 1951 годзе
- Памерлі ў Граўбюндэне
- Пахаваныя ў Швейцарыі
- Выпускнікі Кёльнскай вышэйшай школы музыкі
- Выкладчыкі Утрэхцкага ўніверсітэта
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Камандоры ордэна Кароны
- Камандоры ордэна Данеброг
- Камандоры ордэна Кароны Італіі
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Галоўныя дырыжоры Нью-Ёркскага філарманічнага аркестра
- Дырыжоры Нідэрландаў