Эдуар Анры Аўрыль
Выгляд
| Эдуар Анры Аўрыль | |
|---|---|
| фр.: Édouard-Henri Avril[1] | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | фр.: Édouard-Henri Avril[1] |
| Дата нараджэння | 21 мая 1849[2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 28 ліпеня 1928[1] (79 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак, ілюстратар |
| Вучоба | |
| Узнагароды | |
Эдуар Анры Аўрыль (фр.: Édouard-Henri Avril, падпісваўся звычайна Поль Аўрыль, фр.: Paul Avril; 21 мая 1843, Алжыр - 28 ліпеня 1928, Ле-Рэнсі) — французскі мастак, вядомы сваімі ілюстрацыямі эратычнай літаратуры.
У 1874-1878 гг. вучыўся ў парыжскай Школе прыгожых мастацтваў. Першай працай Аўрыля ў галіне эратычнай ілюстрацыі быў раман Тэафіля Гацье «Фартуна». Далей рушылі ўслед ілюстрацыі да «Саламба» Флабера, «Фані Хіл. Мемуары жанчыны для уцех» Джона Клеланда, вершаў П’етра Арэціна (Позы Арэціна) і многіх іншых кніг, у тым ліку ананімных, якія распаўсюджваліся па падпісцы. Найбольшую вядомасць атрымалі ілюстрацыі Аўрыля да кнігі «De Figuris Veneris: даведнік па класічнай эротыцы» нямецкага вучонага Фрыдрыха Карла Форберга.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Edouard Henri Avril // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.