Эдэльвейс
Выгляд
| Эдэльвейс | |||||||||||||||||||
| Эдэльвейс альпійскі (Leontopodium alpinum) | |||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Эдэльвейс (Leontopodium) — род кветкавых раслін сямейства складанакветных (астравых). Каля 40 відаў. Пашыраны ў горных раёнах Еўразіі. Трапляюцца пераважна ў горна-стэпавых і высакагорных паясах, некаторыя на вышыні да 5000 метраў. На Беларусі культывуецца эдэльвейс альпійскі (Leontopodium alpinum).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовыя травы вышынёй 3-15 см. Лісце апушанае, чаргаванае, суцэльнае, лінейна-ланцэнтнае. Суквецці — кошыкі, сабраныя ў клубочкі або складаныя паўпарасоннікі, звычайна акружаныя лямцава-апушаным прыкветным лісцем, якое ўтварае характэрную для эдэльвейса фігуру — «зорку». Плод — сямянка. Дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 46——47. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).