Эд-Дыр’іа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Эд-Дыр'іа

Diriyahpic.jpg

Краіна
Правінцыя
Каардынаты
Вышыня цэнтра
694 м
Насельніцтва
33 213 чалавек (2004)
Эд-Дыр'іа на карце Саудаўскай Аравіі
Эд-Дыр’іа (Саудаўская Аравія)
Эд-Дыр’іа
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1329
рус.англ.фр.
Палац Саада ібн-Сауда

Горад Эд-Дыр'іа — горад у Саудаўскай Аравіі, заходні прыгарад Эр-Рыяда. Цэнтр аднаіменнай мухафазы Эр-Рыяд. Насельніцтва згодна з дадзенымі на 2004 год — 33 213 чалавек. Вядомы тым, што з яго паходзяць Саудыты(руск.) бел. — правячая дынастыя Саудаўскай Аравіі. З 1744 па 1818 год Эд-Дыр'іа была першай сталіцай дынастыі Саудытаў.

31 ліпеня 2010 года цэнтральны раён Эд-Дыр'іі — Эт-Турайф (Эт-Тарайф)— быў уключаны ЮНЭСКА ў спіс Сусветнай спадчыны[1].

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны на вышыні 677 м над узроўнем мора[2].

Стары горад Эд-Дыр'ія знаходзіцца, ў асноўным, у разбураным стане і размешчаны над вузкай далінай Вадзі-Ханіфа, якая працягваецца на поўдзень ад Эр-Рыяда і за яго. Руіны падзелены на тры раёна — Гусайба, Эль-Мулабайд і Эт-Турайф, — і складаюцца з гліняных пабудоў. Эт-Турайф знаходзіцца вышэй за астатнія два раёны. Новы (сучасны) горад знаходзіцца на тым жа самым схіле, што і Эт-Турайф, але ніжэй за няго. Сады і пальмаыя плантацыі размешчаны ў Вадзі-Ханіфа на поўнач ад горада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя сведчанні аб Эд-Дыр'іі адносяцца да XV стагоддзя. Згоддна з хронікамі Неджда(руск.) бел., горад быў заснаваны ў 1446 ці 1447 годзе Мані эль-Мрайдзі, продкам цяперашніх Саудзітаў. Мані і ягоны клан (Мруда) прыйшлі з Эль-Каціфа(руск.) бел., аазіса на ўсходзе Аравйіскага паўвострава, па запрашэнню Ібн-Дыра, уладара вобласці, якая знаходзілася на месцы сучаснага Эр-Рыяда. Магчыма, Ібн-Дыр быў родзічам Мані эль-Мрайдзі, і перасяленне на самой праве было вяртаннем на гістарычную радзіму[3][4].

Першапачаткова Мруда пасяліліся ў Гусайба і Эль-Мулайбід, але ўсё паселішча атрымала назву Эль-Дыр'іа, ад імя Ібн Дыра. Эт-Тураіф быў заселены пазней[4]. Мноства сямей з навакольных паселішчаў перасяліліся ў Эд-Дыр'ію, і да XVIII стагоддзя апошняя стала адным з найбольш значных гарадоў Неджда.

У XVIII стагодді кланавая барацьба ўнутры клана Эль-Мігрын, патомкаў Мані, клана, які правіў у Эд-Дыр'іе, скончылася перамогай Мухамада ібн Сауда(руск.) бел., які лічыцца заснавальнікам дынастыі Саудытаў. Мухамад стаў эмірам (уладаром) Эд-Дыр'іі. У 1744 годзе ён узяў пад апёку багаслова Мухамада ібн абд аль-Вахаба(руск.) бел., выгнанага з горада Уяйны(руск.) бел., які знаходзіцца прыкладна ў 30 км вышэй па даліне. Ібн Сауд прыняў рэлігійнае вучэнне(руск.) бел. Абд аль-Вахаба, і гэты момант лічыцца заснаваннем першай Саудаўскай дзяржавы(руск.) бел., сталіцай якога стала Эд-Дыр'іа. Напрацягу наступных дзесяцігоддзяў ібн-Сауд і ягоныя нашчадкі здолелі падпарадкаваць увесь Неджд(руск.) бел., захад і ўсход аравійскага паўвострава, і нават пасылалі ваенныя экспедыцыі у сучасны Ірак. Эд-Дыр'іа хутка расла і стала буйнейшым горадам Неджда і адным з буйнейшых у Аравіі.

У далейшым, аднак, той факт, што Саудзіты ўзялі пад кантроль свяшчэнныя гарады іслама Мекку і Медзіну выклікала незадавальненне Асманскай імперыі, што прывяло да уварвання турэцка-егіпецкай арміі на Аравійскі паўвостраў і Асмана-саудаўскай вайне(руск.) бел. 1811—1818 гадоў. Вайна скончылася паражэннем Першай Саудаўскай дзяржавы, а Аравійскі паўвостраў перайшоў пад кантроль Асманскай імперыі. Эд-Дыр-іа капітулявала ў 1818 годзе пасля гадавой аблогі, а камандуючы егіпецкай арміяй Ібрагім-паша(руск.) бел. загадаў разбурыць горад. Потым, пасля першай спробы аднаўлення вахабіцкай дзяржавы, ён загадаў канчаткова разбурыць і спаліць Эд-Дыр'ію. Пры наступным аднаўленні дзяржавы, Саудыты зрабілі сваёй сталіцай ужо не Эд-Дыр'ію, а размешчаны на поўдзень ад яе Эр-Рыяд.

У 1818 годзе, пасля разбурэння горада, насельніцтва поўнасцю пакінула Эд-Дыр'ію. Навакольныя землі былі зноў заселены толькі ў XX стагоддзі, у асноўным бедуінамі, а ў 1970 годзе быў заснаваны новы горад Эд-Дыр'іа[5]. Неўзабаве новы горад паволі вырас і стаў адміністратыўным цэнтрам. Рэстаўрацыя руінаў старой Эд-Дыр'іі адбываецца пры падтрымцы ўрада Саудаўскай Аравіію

Аднаўленне[правіць | правіць зыходнік]

Частка структураў старога горада Эд-Дыр'іі поўнасцю ці часткова адноўлены. Сярод ніх Каср-Наср (бані і гасцявы дом), палац Саада ібн-Сауда (аднаўленне скончана ў 1990-я гады), вежа Бурдж-Файсал (адноўлена ў 1980-я гады), істотная частка абарончай сцяны Эт-Тураіфа, а таксама часткі знешніх сценаў і веж. Існуе план развіцця гістарычнага раёна Эт-Тураіф, згодна з якім апошні павінен быць поўнасцю адноўлен і пераўтвораны ў музей пад адкрытым небам. Плануецца стварэнне чатырох музеяў.

Зноскі

  1. World Heritage Comittee inscribes seven cultural sites on World Heritage list
  2. Ad Dir'iyan, Sudi Arabia Page (англ.) .
  3. Al-Juhany, U.M., Najd before the Salafi Reforn Movement, Ithaca Press, 2002, ISBN 0863724013.
  4. 4,0 4,1 Rentz, G. «al-Dir'iyya (or al-Dariyya).» Encyclopaedia of Islam. Edited by: P. Bearman, Th. Bianquis, C.E. Bosworth, E. van Donzel and W.P Heinrichs. Brrill, 2007. Brill Online. CDL. 5 November 2007 [1]
  5. Ionis Thompson, Desert Treks from Riyadh, Stacey International, London, UK, 1994, pp. 6-7, ISBN 0-905743768

Шаблон:Сусветная спадчына ў Саудаўскай Аравіі

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.