Перайсці да зместу

Эд Мілібэнд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эд Мілібэнд
англ.: Ed Miliband
лідар Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі[d]
25 верасня 2010 8 мая 2015
Папярэднік Гордан Браўн
Пераемнік Джэрэмі Корбін[d]
Secretary of State for Energy and Climate Change[d]
3 кастрычніка 2008 11 мая 2010
Пераемнік Chris Huhne[d]
лідар апазіцыі Вялікабрытаніі[d]
25 верасня 2010 8 мая 2015
Папярэднік Harriet Harman[d]
Пераемнік Harriet Harman[d]
Minister for the Cabinet Office[d]
28 чэрвеня 2007 3 кастрычніка 2008
Папярэднік Hilary Armstrong[d]
Пераемнік Liam Byrne[d]
канцлер герцагства Ланкастэрскага[d]
28 чэрвеня 2007 3 кастрычніка 2008
Папярэднік Hilary Armstrong[d]
Пераемнік Liam Byrne[d]
член Тайнага савета Вялікабрытаніі[d]
з 2007
дэпутат 57-га парламента Вялікабрытаніі[d]
8 чэрвеня 2017 6 лістапада 2019
дэпутат 56-га парламента Вялікабрытаніі[d]
7 мая 2015 3 мая 2017
дэпутат 55-га парламента Вялікабрытаніі[d]
6 мая 2010 30 сакавіка 2015
дэпутат 54-га парламента Вялікабрытаніі[d]
5 мая 2005 12 красавіка 2010
special adviser[d]
1993 1995
special adviser[d]
1997 2002
Дэпутат 58-га парламента Вялікабрытаніі[d]
12 снежня 2019 30 мая 2024
Shadow Secretary of State for Business and Trade[d]
6 красавіка 2020 29 лістапада 2021
Папярэднік Rebecca Long-Bailey[d]
Дэпутат 59-га парламента Вялікабрытаніі[d]
з 4 ліпеня 2024
Secretary of State for Energy Security and Net Zero[d]
з 5 ліпеня 2024
Папярэднік Claire Coutinho[d]
Minister of State for Third Sector[d]
5 мая 2006 28 чэрвеня 2007

Нараджэнне 24 снежня 1969(1969-12-24)[1][2] (56 гадоў)
Імя пры нараджэнні англ.: Edward Samuel Miliband
Бацька Ralph Miliband[d]
Маці Marion Kozak[d]
Жонка Justine Thornton[d][3][4]
Грамадзянства
Веравызнанне атэізм[5]
Партыя
Адукацыя
Сайт edmiliband.org.uk (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдвард Сэмюэл Мілібэнд (англ.: Edward Samuel Miliband; нар. 24 снежня 1969(1969-12-24)[1][2], Лондан) — брытанскі палітык, міністр па справах энергетыкі і змяненні клімату ў 2008—10, з 25 верасня 2010 — лідар Лейбарысцкай партыі і парламенцкай апазіцыі.

Нарадзіўся ў сям’і вядомага марксісцкага тэарэтыка Ральфа Мілібэнда, які нарадзіўся ў Бельгіі ў сям’і польскіх яўрэяў, і Марыён Козак, яўрэйскай эмігранткі з Польшчы. У Эдварда ёсць старэйшы брат Дэвід Мілібэнд — міністр замежных спраў Вялікабрытаніі ў 2007—2010. Эдвард скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (бакалаўрыят па філасофіі, паліталогіі і эканоміцы) і Лонданскую школу эканомікі (магістратура па эканоміцы). У 2004—05 кіраўнік савета па эканамічных пытаннях Казначэйства Вялікабрытаніі.

У 2005 годзе быў абраны ў Палату абшчын ад акругі Doncaster North ў Паўднёвым Ёркшыры, атрымаўшы 17.531 (55,5 %) галасоў супраць 4875 (15,4 %) у бліжэйшага пераследніка. У 2007 годзе прызначаны міністрам сакратарыята ўрада і ўведзены ў Таемны савет, а 3 кастрычніка 2008 года заняў толькі што створаную пасаду міністра па справах энергетыкі і змянення клімату. Браты Мілібэнд сталі першымі братамі-членамі аднаго ўрада з 1938 года. У 2010 годзе пераабраны ў Палату абшчын, атрымаўшы 19.637 (47,3 %) галасоў супраць 8728 (21 %) у бліжэйшага пераследніка. На выбарах новага кіраўніка Лейбарысцкай партыі ў жніўні-верасні 2010 года Эд Мілібэнд перамог свайго брата Дэвіда; ў чацвёртым туры Эд атрымаў 50,65 % галасоў, а Дэвід — 49,35 %. 25 верасня Эдвард стаў новым кіраўніком лейбарыстаў і парламенцкай апазіцыі.

Мілібэнд падтрымлівае вынесеную на рэферэндум прапанову аб увядзенні прэферэнцыйнага галасавання, у той час як яго партыя раскалолася па гэтым пытанні. У Палаце абшчын галасаваў за антытэрарыстычныя законы, супраць расследавання абставін пачатку вайны ў Іраку, за выключэнне спадчынных пэраў з Палаты лордаў, за выбарную Палату лордаў, за ўвядзенне забароны на курэнне, за прадастаўленне роўных правоў прадстаўнікам сексуальных меншасцей, за замену ракет «Трайдэнт», за ўвядзенне ўніверсальных ідэнтыфікацыйных карт і за далейшую інтэграцыю з Еўрасаюзам.

  1. 1 2 Miliband, Edward Samuel, »Ed« // Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Ed Miliband // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ed Miliband marries long-term partner Justine Thornton — 2011.
  4. Who's who(untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
  5. Ed Miliband: I don't believe in GodThe Daily Telegraph, 2010. Праверана 21 верасня 2014.
  6. https://www.workwithdata.com/person/ed-miliband-1969 Праверана 15 кастрычніка 2024.