Лейбарысцкая партыя (Вялікабрытанія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лейбарысцкая партыя
Labour Party
Лагатып новага лейбарызма: "Новы лейбарызм, новая Брытанія"
Лагатып новага лейбарызма: "Новы лейбарызм, новая Брытанія"
Лідар Кір Стармэр (з 2020 года)[1]
Дата заснавання 1900
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія Сацыял-дэмакратыя, дэмакратычны сацыялізм
Інтэрнацыянал
Саюзнікі і блокі Партыя еўрапейскіх сацыялістаў,Сацыялістычны Інтэрнацыянал
Маладзёжная арганізацыя Маладыя лейбарысты[d]
Колькасць членаў 552 000[3]
Месцаў у Палаце обшчын 202 з 650 (2019)
Месцаў у Палаце лордаў 183 з 795 (2019)
Месцаў у Еўрапарламенце 10 з 73 (2019)
Сайт labour.org.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лейбарысцкая партыя Вялікабрытаніі (англ.: Labour Party — Рабочая партыя) — адна з дзвюх вядучых палітычных партый у Злучаным Каралеўстве. Партыя левацэнтрысцкая, падкрэслівае патрэбу ва ўзмацненні дзяржаўнага ўмяшання ў эканоміку, сацыяльнай справядлівасці і ўмацаванні правоў працоўных. З 11 мая 2010 года ў апазіцыі і з’яўляецца "Вернай апазіцыяй Яе Вялікасці" (афіцыйная апазіцыя).

Заснавана ў 1900 годзе як Камітэт працоўнага прадстаўніцтва; з 1906 года называецца «Лейбарысцкай». У лютым 1918 года прыняты Статут Лейбарысцкай партыі — Канстытуцыя ЛПВ. У жніўні 1918 года прыняты праграмны дакумент «Праца і новы сацыяльны парадак».

Арыентацыя — сацыял-дэмакратычная, партыя звязана з прафсаюзным рухам, а таксама накіраваная на грамадскае рэгуляванне эканомікі. Упершыню прыйшла да ўлады ў 1924 годзе.

Лейбарысты знаходзіліся ва ўладзе з 1997 года, калі на выбарах ім удалося апярэдзіць сваіх традыцыйных праціўнікаў, кансерватараў, на 253 мандаты. На выбарах 2001 года лейбарысты паўтарылі поспех папярэдніх выбараў. На парламенцкіх выбараў 2005 года лейбарысты атрымалі 9.562.122 галасоў і 356 мандатаў у Палаце абшчын супраць 198 у кансерватараў. Усе гэтыя выбары партыя выйграла пад кіраўніцтвам Тоні Блэра рэфарматара партыі. Блэр сышоў у адстаўку ў 2007 годзе пад ціскам грамадскасці, якая абвінавачвала яго ў развязванні іракскай вайны 2003 года. На выбарах у Еўрапарламент 2009 года Партыя заняла трэцяе месца па колькасці галасоў (2.381.760 або 15,7 %) і атрымала 13 мандатаў — удвая менш кансерватараў і столькі ж, колькі Партыя незалежнасці Злучанага Каралеўства. Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Гордан Браўн, які ўзначальваў партыю, расцаніў паражэнне лейбарыстаў на выбарах у парламент, якія прайшлі 6 мая 2010 года, як негатыўную ацэнку яго дзейнасці выбаршчыкамі. Пасля гэтага Браўн не стаў ні прэтэндаваць на пасаду лідара Лейбарысцкай партыі, ні падтрымліваць каго-небудзь з кандыдатаў.

Лідар Лейбарысцкай партыі з верасня 2015 года – прадстаўнік яе левага крыла Джэрэмі Корбін.

Вынікі партыі на парламенцкіх выбарах[правіць | правіць зыходнік]

Выбары Лідар партыі Галасоў Месцаў у ніжняй палаце Пазіцыя (месца) Сфармаваны ўрад
Кол-ць % Кол-ць ±
1900 Кейр Хардзі 62 698 1.8 2 Упершыню 5-е Кансерватары і ліберальныя юніяністы
1906 321 663 5.7 29 27 4-е Лібералы
Студзень 1910 Артур Хендэрсан 505 657 7.6 40 11 4-е Ліберальная меншасць
Снежань 1910 Джордж Барнс 371 802 7.1 42 2 4-е
1918 Уільям Адамсан 2 245 777 21.5 57 15 4-е Лібералы і кансерватары
1922 Джон Клайнс 4 076 665 29.7 142 85 2-е Кансерватары
1923 Джэймс Рамсей Мак-Дональд 4 267 831 30.7 191 49 2-е Лейбарысцкая меншасць
1924 5 281 626 33.3 151 40 2-е Кансерватары
1929 8 048 968 37.1 287 136 1-е Лейбарысцкая меншасць
1931 Артур Хендэрсан 6 339 306 30.8 52 235 2-е Кансерватары, лібералы і нацыянальныя лейбарысты
1935 Клемент Этлі 7 984 988 38.0 154 102 2-е Кансерватары, нацыянальныя лібералы і нацыянальныя лейбарысты
1945 11 967 746 47.7 393 239 1-е Лейбарысты
1950 13 266 176 46.1 315 78 1-е
1951 13 948 883 48.8 295 20 2-е Кансерватары
1955 12 405 254 46.4 277 18 2-е
1959 Х’ю Гейтскел 12 216 172 43.8 258 19 2-е
1964 Гаральд Вільсан 12 205 808 44.1 317 59 1-е Лейбарысты
1966 13 096 629 48.0 364 47 1-е
1970 12 208 758 43.1 288 78 2-е Кансерватары
Люты 1974 11 645 616 37.2 301 13 1-е Лейбарысцкая меншасць
Кастрычнік 1974 11 457 079 39.2 319 18 1-е Лейбарысты
1979 Джэймс Калаган 11 535 218 36.9 269 50 2-е Кансерватары
1983 Майкл Фут 8 456 934 27.6 209 60 2-е
1987 Ніл Кінак 10 029 270 30.8 229 20 2-е
1992 11 560 484 34.4 271 42 2-е
1997 Тоні Блэр 13 518 167 43.2 418 147 1-е Лейбарысты
2001 10 724 953 40.7 413 5 1-е
2005 9 562 122 35.3 356 57 1-е
2010 Гордан Браўн 8 604 358 29.1 258 91 2-е Кансерватары і ліберальныя дэмакраты
2015 Эд Мілібэнд 9 344 328 30.5 232 26 2-е Кансерватары
2017 Джэрэмі Корбін 12 874 985 40.0 262 30 2-е Кансерватыўная меншасць

(дагавор паміж кансерватарамі і паўночнаірландскімі юніяністамі)

2019 10,269,076 32.1 202 60 2-е Кансерватары

Спіс лейбарысцкіх прэм'ер-міністраў[4][правіць | правіць зыходнік]

Партрэт Імя Пачатак паўнамоцтваў Заканчэнне паўнамоцтваў
56 139x139пкс(недаступная спасылка) Джэймс Рамсей Мак-Дональд

(першы тэрмін)

(1866—1937)

22 студзеня 1924 4 лістапада 1924
58 139x139пкс(недаступная спасылка) Джэймс Рамсей Мак-Дональд

(другі тэрмін)

(1866—1937)

5 чэрвеня 1929 7 чэрвеня 1935
62 131x131пкс(недаступная спасылка) Клемент Этлі

(1883—1967)

27 ліпеня 1945 26 кастрычніка 1951
67 133x133пкс(недаступная спасылка) Гаральд Вільсан

(першы тэрмін)

(1916—1995)

16 кастрычніка 1964 19 чэрвеня 1970
69 133x133пкс(недаступная спасылка) Гаральд Вільсан

(другі тэрмін)

(1916—1995)

7 сакавіка 1974 5 красавіка 1976
70 128x128пкс(недаступная спасылка) Джэймс Калаган

(1912—2005)

5 красавіка 1976 4 траўня 1979
73 137x137пкс(недаступная спасылка) Тоні Блэр

(род. 1953)

2 мая 1997 27 чэрвеня 2007
74 129x129пкс(недаступная спасылка) Гордан Браўн

(род. 1951)

27 чэрвеня 2007 11 мая 2010

Зноскі

  1. New Labour leader Keir Starmer vows to lead party into 'new era', BBC News (4 красавіка 2020 года) (англ.)
  2. http://progressive-alliance.info/2810-2/ Праверана 15 сакавіка 2019.
  3. https://researchbriefings.parliament.uk/ResearchBriefing/Summary/SN05125
  4. Past Prime Ministers, Her Majesty’s Government (англ.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]