Эканаметрыка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Эканаметрыка, эканаметрыя — дапаможная эканамічная дысцыпліна, якая вывучае канкрэтныя колькасныя ўзаемасувязі эканамічных аб'ектаў і працэсаў з дапамогай матэматыка-статыстычных мадэляў.

Да эканаметрычных мадэляў належаць тыя эканоміка-матэматычныя мадэлі, якія дазваляюць праводзіць статыстычныя аперацыі. З прычыны таго, што за кожнай пераменнай у эканаметрычнай мадэлі стаіць пэўны статыстычны індыкатар, які з той ці іншай дакладнасцю вымярае нейкі бок гаспадарчага механізму, разлікі на базе гэтай мадэлі маюць высокую практычную каштоўнасць. Яны могуць быць выкарыстаныя пры выпрацоўцы эканамічнай палітыкі дзяржавы, рыначнай стратэгіі фірмы і вырашэнні іншых задач.

Вядучымі прадстаўнікамі і пачынальнікамі эканаметрыкі з'яўляюцца нобелеўскія лаўрэаты па эканоміцы Рагнар Фрыш, Ян Тымберген, Васіль Лявонцьеў. Мадэлі "выдаткі-выпуск" Лявонцьева, вынікі даследванняў Фрыша і Тынбергена і іх паслядоўнікаў, вытворчая функцыя Коба-Дугласа і іншыя буйныя эканаметрычныя распрацоўкі склалі фундамент аб'ёмных макрамадэляў доўгатэрміновага і сярэднетэрміновага прагназавання.