Экзасфера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ДжамалунгмаТрапасфераСтратасфераМетэазондМетэорыМезасфераЛінія КарманаПалярнае ззяннеТэрмасфераЭкзасфера
Будова атмасферы

Экзасфера (ад стар.-грэч. Ἐξω — «звонку», «па-за» і σφαῖρα — «шар», «сфера») — самая знешняя частка верхняй атмасферы Зямлі і планет з нізкай канцэнтрацыяй нейтральных атамаў (канцэнтрацыя часціц n0<10−7см−3). Ніжняя мяжа экзасферы — экзабаза — вызначаецца з суадносін роўнасці даўжыні вольнага прабегу вышыні аднастайнай атмасферы.

У экзасферы адбываецца дыссыпацыя (адток у касмічную прастору) атмасферных газаў (вадарода і гелія). Пры незвычайнай разрэджанасці паветра асобныя атамы і малекулы здольны развіваць велізарныя хуткасці (11 км/с — другая касмічная хуткасць), якія дазваляюць гэтым часцінкам пакідаць зямное прыцяжэнне і ўцякаць у касмічную прастору. Экзасфера Зямлі прасціраецца да вышыняў 2000 — 3000 км.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каўрыга П. А. Метэаралогія і кліматалогія. Вуч. дапаможнік для студэнтаў геагр. фак. — Мн: БДУ, 2004. — 185 с.: іл.