Мезасфера

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
ДжамалунгмаТрапасфераСтратасфераМетэазондМетэорыМезасфераЛінія КарманаПалярнае ззяннеТэрмасфераЭкзасфера
Будова атмасферы

Мезасфера (ад грэч. Μεσο-- «сярэдні» і σφαῖρα — «шар», «сфера») — слой атмасферыЗямлі на вышынях ад 40-50 да 80-90 км. Характарызуецца павышэннем тэмпературы з вышынёй; максімум (парадку 50 °C) тэмпературы размешчаны на вышыні каля 60 км, пасля чаго тэмпература пачынае змяншацца да −70 ° або −80 ° C. Такое паніжэнне тэмпературы звязана з энергічным паглынаннем сонечнай радыяцыі (выпраменьвання) азонам. Тэрмін прыняты Геаграфічным і геафізічным саюзам у 1951 годзе.

Газавы склад мезасферы, як і размешчаных ніжэй атмасферных слаёў, пастаянны і ўтрымоўвае каля 80 % азоту і 20 % кіслароду.

У верхняй мезасферы ўтвараюцца святлівыя туманападобныя воблакі. За асаблівае свячэнне, якое нагадвае металічны бляск, яны атрымалі назву серабрыстых воблакаў. Мяркуюць, што серабрыстыя воблакі складаюцца з касмічнага пылу, дыяметр часцінак якога не перавышае 0,2 — 0,5 мкм.

Мезасфера аддзяляецца ад стратасферы стратапаўзай, а ад тэрмасферы — мезапаўзай. Мезапаўза у асноўным супадае з турбапаўзай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каўрыга П. А. Метэаралогія і кліматалогія. Вуч. дапаможнік для студэнтаў геагр. фак. — Мн: БДУ, 2004. — 185 с.: іл.