Эклектыка (архітэктура)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Эклектычная архітэктура)
Будынак магілёўскага пазямельна-сялянскага банка

Экле́ктыка — архітэктурны стыль , які быў папулярны ў XIX—пач. XX ст., у якім адна праца ўключае элементы з гістарычна папярэдніх стыляў. Выкарыстанне рознастылявых формаў, як правіла, носіць некрытычны характар, то выяўляецца ў неадпаведнасці аб'ёмна прасторавай кампазіцыі будынка і яго мастацкага вобразу функцыянальнаму прызначэнню, канструкцыйнай аснове[1].

У архітэктуры Беларусі эклектызм панаваў з сярэдзіны XIX ст. З'явіліся новыя тыпы будынкаў, канструкцыйныя прыёмы класіцызму былі практычна вычарпаныя. Вырашэнні фасадаў і інтэр'ераў будынкаў характарызаваліся дэкаратыўнасцю, спалучэннем рознастылявых (готыка, барока, мадэрн, неабарока і інш.) формаў і элементаў. Сярод помнікаў эклектызму: Касцёл Святой Варбары ў Віцебску, Магілёўскі пазямельна-сялянскі банк. Эклектычнасцю архітэктурных вырашэнняў вызначаюцца горадабудаўнічыя структуры канца XIX—пач. XX ст.: забудовы вуліц Леніна і Савецкай у Гомелі, Ажэшкі ў Гродне і інш. Архітэктура 194050-х арыентавалася на традыцыйныя прыёмы рэнесансу і класіцызму (забудова часткі праспекта Незалежнасці ў Мінску. Эклектызм часткова закрануў катэджнае будаўніцтва 1980 — пач. 1990-х гадоў[1].

Зноскі

  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1). С. 69

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]