Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава
Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава | |
---|---|
![]() Будынак былога пазямельна-сялянскага банка, у якім размяшчаецца музей | |
Заснаваны | 1990 |
Месцазнаходжанне | Магілёў, вул. Міронава, 33 |
maslenikov.by | |
![]() |
Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава — музей у Магілёве, размешчаны па вуліцы Міронава, 33.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб музеях і музейных фондах Рэспублікі Беларусь», адкрыты рашэннем выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога савета дэпутатаў № 13 ад 19 лістапада 1990 года. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 1996 года Магілёўскаму абласному музея было прысвоена імя Паўла Васільевіча Масленікава.
2020
[правіць | правіць зыходнік]Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага здушэння акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, супрацоўнікі музея напісалі зварот на імя начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Алега Стэльмашка. У звароце яны заклікалі «спыніць хвалю гвалту, якая развярнулася на вуліцах беларускіх гарадоў у жніўні 2020 года» ў дачыненні да мірных грамадзян, у прыватнасці да працаўнікоў сферы культуры, выказалі салідарнасць з супрацоўнікамі Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра і Купалаўскага тэатра, а таксама папрасілі разгледзець з усёй аб’ектыўнасцю акалічнасць зняволення акцёра і рэжысёра Уладзіміра Аляксеевіча Пятровіча[1].
Будынак
[правіць | правіць зыходнік]Музей размяшчаецца ў будынку, які з’яўляецца помнікам архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Будынак узвялі ў 1903—1914 гадах з рысамі мадэрну, псеўдарускага стылю і позняга класіцызму[2].
Калекцыя
[правіць | правіць зыходнік]У наш час калекцыя музея складаецца са збору помнікаў рэалістычнага мастацтва XVII—XIX стст. (140 адзінак), калекцыі беларускай школы іканапісу, твораў мастакоў Магілёўшчыны: В. К. Бялыніцкі-Бірулі, У. Кудрэвіча, А. Бархаткова, В. Грамыкі, М. Беляніцкага, П. Масленікава, Л. Марчанкі, М. Федарэнкі, Ф. Кісялёва, Г. Конанавай, М. і Р. Таболічаў, В. Юрковай, У. Шпартава, У. Рубцова і іншыя[3].
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]
Выява музея змяшчаецца на беларускай банкноце вартасцю ў 200 000 рублёў.[4]
Дырэктары
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Сотрудники Могилевского художественного музея: «Не тот цвет майки — не причина для задержания» Архівавана 25 кастрычніка 2020.
- ↑ Ганна Кот. Нацбанк Беларусі правёў прэзентацыю банкнота наміналам Br200 тыс . Эканоміка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (12 сакавіка 2012). Праверана 13 сакавіка 2012.(недаступная спасылка)
- ↑ Калекцыя музея Архівавана 7 мая 2012.
- ↑ «Пагоня» вяртаецца на грошы