Эксперымент Розэнхана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шпіталь святой Элізабеты, Вашынгтон, акруга Калумбія, адно з месцаў здзяйснення эксперымента Розэнхана

Эксперымент Розэнхана (англ.: Rosenhan experiment) — вядомы эксперымент, здзейснены ў 1973 годзе ў ЗША псіхолагам Дэвідам Розэнханам, які паставіў пад сумнеў надзейнасць псіхіятрычнай дыягностыкі[1]. Яго вынікі апублікаваў часопіс Science у артыкуле «Псіхічна здаровыя на месцы вар'ятаў»[2]. Гэтая публікацыя лічыцца важным і значным крытычным артыкулам аб псіхіятрычных выягназах.

Эксперымент Розэнхана адбываўся ў два этапы. Першы этап уключаў прыцягненне псіхічна здаровых «псеўдапацыентаў», якія сімулявалі наяўнасць непрацяглых слыхавых галюцынацый з мэтай трапіць у 12 розных псіхіятрычных бальніцаў, змешчаных у пяці розных амерыканскіх штатах. Усе яны былі шпіталізаваны, і ва ўсіх іх былі выяўлены псіхічныя разлады. Пасля шпіталізацыі псеўдапацыенты вялі сябе адэкватна і казалі персаналу аб тым, што адчуваюць сябе добра і ўжо не адчуваюць ніякіх галюцынацый. Тым, хто працаваў у шпіталі, не ўдалося выявіць ні воднага псеўдапацыента, і супрацоўнікі насупраць лічылі, што ва ўсіх псеўдапацыентаў выяўляецца сімптаматыка наяўнага псіхічнага захворвання. Некаторыя з іх правялі ва ўмовах ізаляцыі некалькі месяцаў. Усіх іх прымусілі прызнаць наяўнасць псіхічнага захворвання і пагадзіцца прымаць антыпсіхатычныя прэпараты — гэта было ўмовай іх выхаду з псіхіятрычнай лякарні.

Другі этап эксперымента палягаў у тым, што перад персаналам псіхіятрычнага шпіталя ставілі задачу выявіць сімулянтаў. Персанал памылкова прыняў за сімулянтаў значную колькасць сапраўды хворых.

Гэты эксперымент даў падставу зрабіць наступны вывад: «Відавочна, што ў псіхіятрычны бальніцах мы не можам адрозніць здаровых ад хворых», а таксама прадэманстраваў небяспекі, звязаныя з неабаснаванай стыгматызацыяй і нівеляваннем асобы ў псіхіятрычных установах. Эксперымент Розэнхана сфарміраваў меркаванне, што ўсведамленню і рашэнню сацыяльна-псіхалагічных праблем, выяўленных праз гэты эксперымент і ўласцівых псіхіятрычным установам, могуць спрыць навучэнне іх супрацоўнікаў і стварэнне грамадскіх службаў псіхіятрычнай дапамогі, для якіх праца з псіхічнымі і паводніцкімі адхіленнямі была б больш прыярытэтнай да задачы выяўлення псіхіятрычнага дыягназу.

Эксперымент з прыцягненнем псеўдапацыентаў[правіць | правіць зыходнік]

Сам Розэнхан і сем яго псіхічна здаровых калегаў, якіх умоўна назвалі «псеўдапацыентамі», спрабавалі трапіць у псіхіятрычныя шпіталі, дамагаючыся прыёму да доктара і паведамляючы аб сімуляваных слыхавых галюцынацыях. Супрацоўнікам шпіталя не было нічога вядома аб здзяйсненні гэтага эксперыменту. Групу псеўдапацыентаў складалі тры псіхолагі, адзін студэнт, які навучаўся ў магістратуры па псахологіі і не дасягнуў 30 год, педыятр, псіхіятр, мастак і хатняя гаспадыня. Ні на каго з іх гісторыі хваробы ў псіхіятрычнага шпіталя не было. Псеўдапацыенты карысталіся псеўданімамі, і тых з іх, хто працаваў у галіне псіхіятрычнай дапамогі, працаўладкавалі на фіктыўную працу ў іншай галіне, каб пазбегнуць магчымых праблем, звязаных з псіхіятрычным лекаваннем ці назіраннем. За выключэннем выдуманых імёнаў і звестак аб працаўладкаванні, усе пададзеныя ў далейшым біяграфічныя звесткі былі сапраўднымі.

Падчас папярэдняга псіхіятрычнага асведчанні кожны псеўдапацыент паведамляў, што чуе галасы, прыналежныя да асоб яго ж полу, якія часта неразборлівыя, але прамаўляюць, як яму падаецца, словы «пусты», «полы», «бух» (англ.: empty, hollow, thud) і нічога болей. Гэтыя словы былі абраны з прычына таго, што часткова мелі прызнакі пэўнага экзістэнцыяльнага крызісу, а апублікаванай літаратуры, якая дазволіла б лічыць гэтыя праяўленні сімптомамі псіхозу, не было. Ні пра якія іншыя сімптомы псіхічных разладаў не паведамлялі. Псеўдапацыентам было дадзена ўказанне ў выпадку шпіталізацыі весці сябе адэкватна і паведаміць, што яны адчуваюць сябе добра і ўжо не чуюць галасоў. Атрыманыя пасля эсперыменту шпітальныя запісы ўказваюць на тое, што ўсе псеўдапацыенты характарызаваліся персаналам як прыязныя і спагадлівыя.

Усе яны былі шпіталізаваны ў 12 змешчаных у розных раёнах Злучаных Штатаў псіхіятрычныя лакарні, сярод якіх былі струхлелыя і скупа фінансаваныя дзяржаўныя шпіталі ў сельскіх райнах, гарадскія шпіталі, падпарадкаваныя ўніверсітэтам і маючыя заслужаную папулярнасць, а таксама адзін прыватны шпіталь, дзе лекаванне было платным і нятанным. Нягледзячы на тое, што прад'яўляліся скаргі на адны і тыя ж сімптомы, 11 псеўдапацыентам, якіх шпіталізавалі ў дзяржаўныя псіхіятрычныя лякарні, быў вызначаны дыягназ «шызафрэнія», а аднаму пацыенту, прынятага ў прыватны шпіталь, вызначылі дыагназ, які выклікае больш аптымізму пры больш абнадзейваючым клінічным прагнозе, — «маніякальна-дэпрэсіўны псіхоз». Тэрміны іх знаходжання ў псіхіятрычных шпіталях вар'іраваліся ад 7 да 52 дзён і ў сярэднім складалі 19 дзён. Усе яны былі выпісаны з дыягназам «шызафрэнія ў стадыі рэмісіі», які Розэнхан прымае за доказ таго, што псіхічнае захворванне ўспрымаецца хутчэй як незваротны стан, чым як вылечная хвароба, з-за чаго ствараецца пажыццёвая стыгма.

Нягледзячы на тое, што рэгулярна і адкрыта вяліся дэталёвыя запісы датычна асаблівасцей паводзінаў персанала і пацыентаў, персанал лякарні не выявіў сярод псеўдапацыентаў ні воднага сімулянта, у той час як многія іншыя пацыенты псіхіятрычнай лякарні маглі ўпэўнена распазнаць у іх сімулянтаў. Пры першых трох шпіталізацыях 35 з усіх 118 пацыентаў выказалі падазрэнне, што псеўдапацыенты здаровыя, і пэўную здагадку, што гэтыя пацыенты з'яўляюцца даследчыкамі ці журналістамі, якія здзяйсняюць даследванне ў шпіталі.

Перад псеўдапацыентамі ставілі задачу пакінуць бальніцу самастойна, дабіўшыся, каб іх выпусцілі з лякарні, хоць быў наняты юрыст, з якім можна было б звязацца ў экстраных сітуацыях, калі стане зразумела, што псеўдапацыентаў не выпусцяць з псіхіятрычнай лякарні па іх першаму патрабаванню. Адразу пасля шпіталізацыі і асведчання псеўдапацыентаў лішылі магчымасці пакінуць псіхіятрычны шпіталь да той пары, пакуль у прысутнасці псіхіятраў не прызнаюць сябе псіхічна хворымі і не пагадзяцца прымаць антыпсіхатычныя прэпараты, якія дарэчы выкідвалі ва ўнітаз. Ніхто з персанала не заўважыў, што псеўдапацыенты выкідвалі выдаваныя ім прэпараты ва ўнітаз. Псеўдапацыенты паведамлялі, што сапраўдныя пацыенты рабілі тое ж самае.

Розэнхан і іншыя псеўдапацыента паведамілі, што ў псіхіятрычным шпіталі іх даймала непераадольнае адчуванне страты сябе, бесцырымоннае ўварванне ў іх асабістую прастору і нуда. Іх рэчы выбарна правяралі, і гэтыя праверкі часцяком адбываліся, калі псеўдапацыенты адлучваліся ў туалет. Яны паведамлялі, што нягледзяча на прыстойнасць, персанал у асноўным ставіўся да пацыентаў як да рэчаў і не надаваў значэння іх асобам, часцяком падрабязна абмяркоўваючы пацыентаў у іх прысутнасці, нібыта іх не было побач, і пазбягаючы прамых кантактаў з пацыентамі, акрамя тых выпадкаў, калі наўхільна патрабавалася выконваць фармальныя абавязкі. Некаторые асобы з абслуговага персаналу былі схільныя да грубых дзеяў і выказванняў датычна пацыентаў, калі іншыя супрацоўнікі адсутнічалі. Адзін доктар сказаў сваім студэнтам пра групу стомленых пацыентаў, што стаялі каля сталовай чакаючы ланч, што яны зведваюць псіхіятрычныя сімптомы «павышанай аральнай адчувальнасці». Кантакт з дактарамі ў сярэднім доўжыўся 6,8 хвілін на дзень.

Усе дзеянні і выказванні псеўдапацыентаў успрымаліся персаналам праз прызму ўяўленняў аб псіхічным захворванні. Шпітальныя запісы сведчаць аб тым, што персанал разглядаў паводзіны псеўдапацыентаў выключна ў псіхіятрычных нозалагічных катэгорыях. Напрыклад, нейкай медсястра пазначыла тое, што адзін псеўдапацыент робіць запісы, як графаманію і палічыла гэта праявай паталогіі. Пададзеныя пацыентамі біяграфічныя звесткі, які не мелі прызнакаў паталогіі, у шпітальных запісах надалі новы выгляд — згодна таму, што было вядома аб шызафрэніках з некалі панавалых тэорый аб этыялогіі шызафрэніі. На падставе атрыманых вынікаў Розэнхан зрабіў наступны вывад:[2]

…звесткі кажуць аб істотнай ролі стыгматызацыі ў псіхіятрычнай дыягностыцы. Аднойчы атрымаўшы клеймо шызафрэніка чалавек не зможа зрабіць нічога, каб пазбавіцца ад гэтай Плямы. Стыгма глыбока афарбоўвае меркаванне іншых асоб аб ім і яго паводзінах.

Эксперымент без прыцягнення псеўдапацыентаў[правіць | правіць зыходнік]

Гэты эксперымент Розэнхан здзейсніў у добра вядомым шпіталі, які меў уласныя даследчыя і навучальныя рэсурсы. Яго супрацоўнікі былі азнаёмлены з вынікамі папярэдняга эксперыменту, але сцвярджалі, што ў іх установе падобныя памылкі не погуць паўтарыцца. Розэнхан дамовіўся з гэтымі людзьмі аб тым, што да сканцэння трох месяцаў у псіхіятрычны шпіталь паспрабуюць трапіць адзін ці некалькі з псеўдапацыентаў, каб ацэнка кожнага прышоўшага пацыента адбывалася з улікам верагоднасці, што ён можа быць сімулянтам. Сярод 193 пацыентаў палічылі сімулянтамі 41 чалавека і яшчэ 42 чалавек западозрылі ў сімуляцыі. У сапраўднасці Розэнхан увогуле не накіроўваў у гэты шпіталь псеўдапацыентаў, і ўсе пацыенты, западозраныя шпітальным персаналам у сімуляцыі, былі хворымі[2][3]. На падставах атрыманых вынікаў быў зроблены вывад аб тым, што "аніякая дыягностыка, якая занадта лёгка прыводзіць да істотных памылак гэтага роду, не можа быць вельмі надзейнай. У даследваннях іншых спецыялістаў былі атрыманы аналагічныя вынікі, якія сведчаць пра ненадзейнасць псіхіятрычнай дыягностыкі.

Падобныя эксперыменты[правіць | правіць зыходнік]

Морыс Тэмерлін падзяліў 25 псіхіятраў на дзве групы і прапанаваў ім праслухаць голас акцёра, граў псіхічна здаровага чалавека. Адной групе паведамілі, што акцёр — «вельмі цікавы чалавек, бо ён выглядае як неўротык, але фактычна з'яўляецца псіхотыкам», а другой групе не сказалі нічога. Шесцьдзесят працэнтаў удзельнікаў першай групы вызначылі яму дыягназ «псіхоз», прычым у большасці выпадкаў вызначылі шызафрэнію. Аднак у кантрольнай групе падобныя дыягназы не вызначыў ніхто[4].

У 1988 годзе Лорынг і Паўэл далі 290 псіхіятрам тэкст клінічнага інтэрв'ю і паведамілі ім, што адна палова пад'іспытных мела чорны колер скуры, а другая — белы. Даследчыкі прыйшлі да высновы, што "Дактары, мабыць, прыпісваюць гвалт, схільнасць да падазрэнняў і небяспеку да кліентаў з чорным колерам скуры, хоць гэтыя эксперыменты такія ж як і тыя, што разлічаны на кліентаў с белым колерам скуры[5].

У 2008 годзе прысвечаная навуцы праграма BBC «Horizon» правяла падобны эксперымент з назвай «Наколькі Вы вар'ят?», які адбываўся ў два этапы. У эксперыменце прымалі ўдзел дзесяць чалавек: пяць тых, у каго раней былі дыягнаставаны розныя псіхічныя адхіленні, і пяць тых, у каго не было псіхіятрычных дыягназаў. Усе 10 чалавек прайшлі агляд у трох экспертаў па псіхіятрычный дыягностыцы, задачай якіх было выявіць пяць чалавек з псіхічнымі адхіленнямі[6]. Двум з дзесяці пацыентаў эксперты паставілі правільны дыягназ, аднаму пацыенту — неправільны, і памылкова палічылі двух здаровых пацыентаў людзьмі, якія маюць праблемы з псіхічным здароўем[7].

У 2009 годзе журналіст Анас Аремаяў Анас (Anas Aremeyaw Anas) расследваў працу псіхіятрычнага шпіталя ў горадзе Акра, сталіцы афрыканскай дзяржавы Гана, прыкідваючыся пацыентам (3 тыдні ў мужчынскім аддзяленні), гандляром, пекарам, кіроўцам таксі. Ён апісаў крадзёж персаналу, грэбванне скаргамі і нават няўвагу да крытычнага стану пацыентаў, жорсткае абыходжанне з пацыентамі, гандаль наркотыкамі.[8] Варта адзначыць, што ў другім сваім артыкуле Анас абрынуўся з крытыкай на арганізатараў «альтэрнатыўнага» лячэння псіхічных разладаў, якія ладзілі «малельныя лагеры» і прапаноўвалі пацыентам тэрапію, заснаваную на шаманскіх «традыцыях продкаў».[9]

Нідэрланды[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 годзе «Нью-Ёрк Таймс» паведаміла аб практыцы выкарыстання адмыслова падрыхтаваных псеўдапацыентаў для даследвання працы аднаго з псіхіятрычных шпіталёў у Нідэрландах. Праект адметны сваім афіцыйным характарам — дактароў клінікі загадзя папярэджваюць пра магчымасць такога даследвання, псеўдапацыенты маюць на сабе відэакамеры і мікрафоны, якія перадаюць звесткі ў «центр кіравання»[10].

У 2010 годзе чакаецца пашырэнне праграмы на 3-5 іншых клінік. Рэакцыі датычна такога падыхода, як апісана ў артыкуле, чакана розняцца. Прафесар медыцыны з Гарварда і спецыаліст па медыцынскай этыцы Джэймс Сабін кажа, што гэтая тактыка «дапаможа дактарам зразумець, як гэта быць пацыентам». Артур Лазарус, псіхіятр з вялікім стажам працы, у ліпеньскім нумары Psychiatric Services пакінуў станоўчы каментар адносна падобных праектаў[11].

З іншыга боку, сацыяльны работнік Меліса Міллер лічыць, што «ў гэтай сферы і так досыць страмак і кантролю», і не варта «залішнім чынам урывацца» і парушаць давяральныя стасункі доктар-пацыент. Прафесар клінічнай спіхалогіі Рычард Бентал выказаў «асцярожную ўхвалу» праекту.

Зваротная рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Розэнхан апублікаваў свае вынікі ў часопісе «Science» з мэтай падвергнуць крытыцы ненадзейнасць псіхіятрычнай дыягностыкі, недапушчальны і зневажальны характар псіхіятрычнай дапамогі, які ў поўнай меры адчулі на сабе пад'іспытныя, што прынялі ўдзел у гэтым даследванні. Яго артыкул выклікаў бурную палеміку.

Многіе абаранялі псіхіятрыю, даказваючы, што паколькі псіхіятрычная дыягностыка шырока спадзяецца на паведамленні пацыентаў аб сваіх сімптомах, іх сімуляцыя з'яўляецца паказчыкам ненадзейнасці псіхіятрычнай дыягностыкі не ў большай меры, чым сімуляцыя сімптомаў іншых захворванняў. У гэтым стылі ў 1975 годзе адказаў на выкліканую даследваннем Розэнхана крытыку галоўны аўтар класіфікацыі псіхічных разладаў (DSM-IV) псіхіятр Роберт Спітцэр[12]:

Калі б я выпіў кварту крыві і, прыхаваўшы гэта, прыйшоў у пастарунак экстранай медыцынскай дапамогі любога шпіталя з крывавымі ванітамі, то паводзіны персанала былі б цалкам прадказальнымі. Калі б яны мне паставілі дыягназ і прызначылі лекаванне, як пры язвавай хваробе, наўрадці я б змог пераканаўча даказаць адсутнасць у медыцынскай навукі ведаў аб дыягностыцы гэтага стану.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

  1. Moran M. (7 April 2006). "Writer Ignites Firestorm With Misdiagnosis Claims". Psychiatric News (American Psychiatric Association) 41 (no. 7): 10—12. http://pn.psychiatryonline.org/content/41/7/10.full. Retrieved on 2009-12-31. 
  2. 2,0 2,1 2,2 Rosenhan D.L. (January 1973). "On being sane in insane places". Science (New York, N.Y.) 179 (70): 250—258. doi:10.1126/science.179.4070.250. PMID 4683124. http://web.archive.org/web/20041117175255/http://web.cocc.edu/lminorevans/on_being_sane_in_insane_places.htm. 
  3. Власова О.А. Антипсихиатрия: становление и развитие (Монография) — Москва: Изд–во РГСУ «Союз», 2006. — С. 136—138. — 221 с. — ISBN 571390346X.
  4. Ruscio J. (Spring-Summer 2004). "Diagnoses and the Behaviors They Denote: A Critical Evaluation of the Labeling Theory of Mental Illness". The Scientific Review of Mental Health Practice 3 (1). http://www.srmhp.org/0301/labels.html. 
  5. Loring M., Powell B. (March 1988). "Gender, race, and DSM-III: a study of the objectivity of psychiatric diagnostic behavior". Journal of health and social behavior 29 (1): 1–22. PMID 3367027. 
  6. BBC Headroom Horizon: How Mad Are You?. BBC (11 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2012. Праверана 31 кастрычніка 2010.
  7. How Mad Are You?—Spotlight. BBC (21 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2012. Праверана 31 кастрычніка 2010.
  8. Публікацыя журналіста, агляд са спаылкамі ў псіхалагічным блогу MindHacks:
  9. Investigative report: Lies of prayer camps and traditional healers — MyJoyOnline, 2009.12
  10. Heingartner D. (30 November 2009). "The Doctors Were Real, the Patients Undercover". The New York Times. http://www.nytimes.com/2009/12/01/health/01dutch.html?_r=3&pagewanted=all. Retrieved on 2009-12-31. 
  11. Lazarus A. (July 2009). "Improving psychiatric services through mystery shopping". Psychiatric Services 60 (7): 972–3. doi:10.1176/appi.ps.60.7.972. PMID 19564229. http://ps.psychiatryonline.org/cgi/pmidlookup?view=long&pmid=19564229. 
  12. Spitzer RL (October 1975). "On pseudoscience in science, logic in remission, and psychiatric diagnosis: a critique of Rosenhan's "On being sane in insane places"". Journal of abnormal psychology 84 (5): 442–52. PMID 1194504. 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.