Элеанора Англійская (каралева Кастыліі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Элеанора Англійская
каралева Кастыліі
верасень 1177 — 5 кастрычніка 1214

Нараджэнне верасень 1161
Смерць 31 кастрычніка 1214 (53 гады)
Месца пахавання
Род Плантагенеты
Бацька Генрых II Плантагенет[1]
Маці Аліенора Аквітанская[1]
Муж Альфонса VIII Кастыльскі[1][2]
Дзеці Берэнгарыя Кастыльская, Урака, каралева Партугаліі, Бланка Кастыльская[1], Элеанора Кастыльская[d][3], Энрыке I, кароль Кастыліі, Санча Кастыльскі[d][3], Санча Кастыльская[d][3], Фернанда Кастыльскі[d][3], Мафальда Кастыльская[d][3], Канстанса Кастыльская[d][3] і Enrique de Castilla[d][3]
Дзейнасць кансорт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Элеанора Англійская (13 кастрычніка 1162 — 31 кастрычніка 1214) — каралева Кастыліі і Таледа, жонка Альфонса VIII. Бацькамі Элеаноры былі Генрых II Плантагенет і Аліенора Аквітанская.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Заручыны Альфонса Кастыльскага і Элеаноры Плантагенет.

Элеанора нарадзілася ў замку Дамфрон, у Нармандыі, і была ахрышчана Анры дэ Марсі. Яна была шостым дзіцем і другой дачкой караля Генрыха II і Аліеноры, герцагіні Аквітаніі. Ёй далі гэта імя ў гонар маці, чыё імя «Элеанора» (ці Аліенора), якое раней не сустракалася, магчыма звязана з грэчаскім імем Алена. Па іншай версіі, яно паходзіць з аксітанскай мовы, і Элеанора проста значыць «іншая Аэнор», гэта значыць Элеанора Аквітанская атрымала сваё імя ад сваёй маці, якую клікалі Аэнор.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Элеанора

Элеанора была малодшай сястрой Марыі Шампанскай і Аліксы Французскай па маці. Таксама была малодшай роднай сястрой Вільяма, Генрыха Маладога, Мацільды Плантагенет, Рычарда I Ільвінае Сэрца і Джэфры II Плантагенета, герцага Брэтані. Яна была таксама старэйшай сястрой каралевы Іааны Англійскай і караля Іаана Беззямельнага.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Выжылыя дзеці ад шлюбу Элеаноры і Альфонса VIII:[4][5]

Імя Нараджэнне Смерць Заўвагі
Берэнгарыя Бургас,
1 студзеня/
чэрвеня 1180
Лас Хуэльгас каля Бургаса,
8 лістапада 1246
Санча Бургас,
5 красавіка 1181
26 ліпеня 1181 Спадчыннік трона па нараджэнні, памёр ва ўзросце чатырох месяцаў.
Санча 20/28 сакавіка 1182 3 лютага 1184/
16 кастрычніка 1185
Памёр у раннім дзяцінстве.
Анры ліпень? 1182 студзень 1184 Спадчыннік трона па нараджэнні, верагодна блізніца Санча.
Фернанда студзень 1184 1184? Спадчыннік трона па нараджэнні, памёр у раннім дзяцінстве.
Санча каля 1185 1199
Урака 1186/
28 май 1187
Каімбра,
3 лістапада 1220
Бланка Кастыльская Паленсія,
4 сакавіка 1188
Парыж,
27 лістапада 1252
Фернанда Куэнка ,
29 верасня 1189
Мадрыд,
14 кастрычніка 1211
Мафальда Паленсія,
1191
Саламанка,
1211
Канстанца 1195 Лас Хуэльгас,
1243
Леанора 1202 Лас Хуэльгас,
1244
Энрыке I Вальядолід,
14 красавіка 1204
Паленсія,
6 чэрвеня 1217
Адзіны выжылы сын, атрымаў у спадчыну трон бацькі ў 1214 годзе.

Радавод[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г Kindred Britain
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. а б в г д е ё Lundy D. R. The Peerage
  4. Weir, 64.
  5. Cawley, Charles. CASTILE. Foundation for Medieval Genealogy. {{cite book}}: Вонкавая спасылка ў |publisher= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |1= (даведка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Fraser, Antonia. The Middle Ages, A Royal History of England. University of California Press, 2000. ISBN 0-520-22799-9.
  • Gillingham, John. «Events and Opinions: Norman and English Views of Aquitaine, c.1152—c.1204.» The World of Eleanor of Aquitaine: Literature and Society in Southern France between the Eleventh and Twelfth Centuries, edd. Marcus Bull and Catherine Léglu. Woodbridge: Boydell Press, 2005. ISBN 1-84383-114-7.
  • Rada Jiménez, Rodrigo. Historia de los hechos de España.
  • Weir, Alison. Britain’s Royal Families: The Complete Genealogy. London: Vintage Books, 2008. ISBN 0-09-953973-X.
  • Wheeler, Bonnie, and Parsons, John Carmi. Eleanor of Aquitaine: Lord and Lady. Palgrave Macmillan, 2002. ISBN 0-230-60236-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]