Маці́льда, ці Мод (англ.: Matilda, саксонская форма імя — Maud ці Maude, 1102 — 10 верасня1167), — каралева Англіі ў 1141 годзе, дачка і спадчынніца караля Генрыха I. Адхіленне Мацільды ад прастола пасля смерці Генрыха I у 1135 годзе выклікала працяглую грамадзянскую вайну ў Англіі паміж прыхільнікамі Мацільды і Стэфана Блуаскага. У 1141 годзе Мацільдзе атрымалася ненадоўга захапіць англійскі прастол, але ўтрымаць уладу ў сваіх руках яна не змагла. Грамадзянская вайна завяршылася ў 1154 годзе каранацыяй сына Мацільды Генрыха II Плантагенета. У сувязі з тым, што першым мужам Мацільды быў імператарСвяшчэннай Рымскай імперыіГенрых V, яна стала вядомай у Англіі пад імем імператрыца Мацільда (англ.: Empress Matilda).