Электрастатычнае поле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Электрастаты́чнае по́ле — фізічнае поле, створанае нерухомымі электрычнымі зарадамі; асобны выпадак электрамагнітнага поля.

Сілавая характарыстыка электрастатычнага поля — напружанасць электрычнага поля, энергетычная — электрычны патэнцыял.

Сілавыя лініі напружнасці электрастатычнага поля не замкнутыя: яны пачынаюцца на дадатных электрычных зарадах і канчаюцца на адмоўных (ці ідуць у бесканечнасць). У дыэлектрыках электрастатычнае поле характарызуецца вектарам электрычнай індукцыі, які падпарадкоўваецца тэарэме Гауса. У аднародных дыэлектрыках у выніку палярызацыі дыэлектрыка электрастатычнае поле аслабляецца ў ε разоў, дзе ε — дыэлектрычная пранікальнасць.

Унутры праваднікоў электрастатычнае поле роўнае нулю (у тым ліку ўнутры поласці пустацелага правадніка), на чым грунтуецца электрычнае экранаванне.

Электрастатычнае поле патэнцыяльнае, г.зн. што работа па перамяшчэнні электрычнага зараду паміж любымі двума пунктамі электрастатычнага поля не залежыць ад формы траекторыі і вызначаецца толькі рознасцю электрычных патэнцыялаў паміж гэтымі пунктамі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]