Эльвіра Ціханаўна Круцько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эльвіра Ціханаўна Круцько
Дата нараджэння 19 студзеня 1949(1949-01-19) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат хімічных навук (1978) і доктар тэхнічных навук (2003)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (2004)
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі» Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Эльвіра Ціханаўна Круцько (нар. 19 студзеня 1949, г. п. Бешанковічы, Віцебская вобласць) — беларуская спецыялістка ў галіне хіміі і тэхналогіі палімераў. Доктар тэхнічных навук (2003), кандыдат хімічных навук (1978), прафесар (2004).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць «Хімічная тэхналогія перапрацоўкі нафты і газу», 1971).

Працавала ў Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР (з 1971), Беларускім рэспубліканскім фондзе фундаментальных даследаванняў (з 1992), БДТУ (з 1996, кафедра палімерных кампазіцыйных матэрыялаў, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: хімія і тэхналогія алігамераў і высокамалекулярных злучэнняў; сінтэз арганічных рэчываў; хімічная кінетыка; хімічная мадыфікацыя палімераў і кампазітаў; перапрацоўка палімераў і алігамераў; сінтэз манамераў, алігамераў, палімераў; лакафарбавыя матэрыялы; плёнкаўтваральныя рэчывы; палімерныя кампазіцыйныя матэрыялы, плёнкі, валокны, пакрыцці; полііміды; палімерныя матэрыялы ў тэхналогіі мікраэлектронікі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2006), медаль «За працоўныя заслугі» (2015) і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Технологические и физико-химические принципы создания пленкообразующих полиимидных материалов с заданными эксплуатационными свойствами : диссертация … доктора технических наук : 05.17.06 : защищена 11.10.2002 : утверждена 04.06.2003 / Крутько Эльвира Тихоновна. ― Минск, 2002.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крутько Эльвира Тихоновна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 322.
  • Міляшкевіч Я. Г. Круцько Эльвіра Ціханаўна / Я. Г. Міляшкевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 412. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Круцько Эльвіра Ціханаўна // Хто ёсць хто у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 73.