Эльза Канстаўцінаўна Кузняцова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эльза Канстаўцінаўна Кузняцова
Дата нараджэння 4 снежня 1930(1930-12-04) (93 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Эльза Канстаўцінаўна Кузняцова (4 снежня 1930, г. Зарайск, Маскоўская вобласць) — беларускі і казахскі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1955 годзе. Працавала ў праектных інстытутах Алма-Аты. З 1972 г. — галоўны архітэктар праектаў у Мінскграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1958 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У Казахстане запраектавала дзіцячы садок-яслі (1963), школу (1969), мікрараён № 1 (1965) у Джанытае; у аўтарскім калектыве: праект рэканструкцыі паўночнай часткі Алма-Аты (1969), 144-кватэрны жылы дом з крамай па вул. Фурманава (1970), Дзяржаўны музей мастацтваў КазССР (19661977).

Дом культуры ў Барысаве

Асноўныя працы ў Беларусі (у аўтарскім калектыве): жылыя дамы па вул. Савецкай у Лагойску (19721974), ПТВ ВА «Луч» у Мінску (1978), комплексы піянерлагераў на 2680 месцаў у Радашковічах (1982), на 2480 месцаў у раёне Ракава і ў Ждановічах (1978—1986), кінатэатр і Дом культуры ў Барысаве (1982, у сааўтарстве з А. Шпанікавым[1]), лабараторны корпус Інстытута аховы раслін у Прылуках (1985).

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]