Эль-Кусейр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Эль-Кусейр
Краіна
Мухафаза
Каардынаты
Вышыня цэнтра
21 ± 1 м[1]
Насельніцтва
каля 50000 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+20 12
Эль-Кусейр на карце Егіпта
Эль-Кусейр (Егіпет)
Эль-Кусейр

Эль-Кусейр (араб. القصير‎‎ — «невялікая крэпасць») — егіпецкі горад на беразе Чырвонага мора[2]. Размешчаны за 130 км на поўдзень ад Хургады і за 130 км на поўнач ад Марса-Алама.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ пры егіпецкім фараоне Ментухатэпе IV на гэтым месцы быў заснаваны горад Джаау, які ўвайшоў у XVI ном. Джаау быў важным старажытнаегіпецкім портам. У прыватнасці, з яго адпраўлялі марскія экспедыцыі ў краіну Пунт. Караблі для асабліва буйных экспедыцый будавалі ў Фівах, і цягнулі ў Джаау волакам, праз Вадзі-Хамамат[3].

У эліністычны перыяд тут стаяў горад Леўкас Лімен (Белая гавань). У 1999 годзе падчас раскопак у «Старым Кусейры» былі выяўлены папірусы, якія распавядаюць пра гісторыю Кусейра ў рымскую і сярэдневяковую эпохі.

У ісламскі перыяд Эль-Кусейр атрымаў сваю сучасную назву. Да прыходу ісламу гэты горад пачаў прыходзіць у запусценне, аднак пры Мамлюках Кусейр стаў выкарыстоўвацца для адпраўкі паломнікаў у Хіджаз — і горад ізноў заквітнеў.

У часы французскай акупацыі ў Кусейре знаходзіўся адзін з цэнтраў барацьбы за свабоду.

Цяпер Эль-Кусейр набірае папулярнасць курорта.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

У Кусейре знаходзяцца рэшткі рымскага порта, у якім было знойдзена мноства амфар і керамічных вырабаў. Таксама ў горадзе можна пабачыць асманскі форт Селіма і мячэць Аль-Фарран[4].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]