Элізабет Хёрлі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Элізабет Хёрлі
англ.: Elizabeth Hurley
Дата нараджэння 10 чэрвеня 1965(1965-06-10)[1][2][…] (58 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Arun Nayar[d][3]
Дзеці Damian Hurley[d]
Адукацыя
Прафесія актрыса, мадэль, кінапрадзюсар, кінаактрыса, дызайнер, мадэльер, актрыса агучвання
IMDb ID 0000167
elizabethhurley.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Элізабет Джэйн Хёрлі (англ.: Elizabeth Jane Hurley; нар. 10 чэрвеня 1965, Бейзінгстак, Хэмпшыр, Англія, Вялікабрытанія) — брытанская актрыса, прадзюсар, фотамадэль і дызайнер.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Галівудскім дэбютам Хёрлі стаў фільм «Пасажыр 57» (1992) з Уэслі Снайпсам у галоўнай ролі.

У 1994 годзе Элізабет разам з Х’ю Грантам заснавала кінакампанію Simian Films (у садружнасці з Castle Rock Entertainment). Іх першым сумесным праектам стаў медыцынскі трылер «Крайнія меры» (1996) з зорным акцёрскім складам: c Х’ю Грантам, Джынам Хэкменам і Сарай Джэсікай Паркер. Над гэтым фільмам Хёрлі працавала ў якасці прадзюсара. Пазней было яшчэ некалькі яе работ у якасці прадзюсара. Элізабет з тых часоў знялася ў некалькіх паспяховых карцінах, але адной з самых удалых і вядомых яе работ застаецца роля прывабнага д’ябла ў фільме «Аслеплены жаданнямі» (2000).

У 2015 годзе Хёрлі выканала галоўную ролю ў мыльнай оперы «Члены каралеўскай сям’і».

Зноскі

  1. Elizabeth Hurley // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Elizabeth Hurley // GeneaStar
  3. https://www.hellomagazine.com/celebrities/2007/03/09/hurley-india-wedding/