Перайсці да зместу

Энліль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Эліль)
Энліль
Энліль і Нінліль
Энліль і Нінліль
бог ветру
Міфалогія Шумера-акадская
Пол мужчынскі пол
Бацька Ан
Маці Нінкі
Браты і сёстры Энкі
Жонка Нінліль
Дзеці Нанна, Нергал, Ніназу, Энбілулу, Нінгірсу, Нінурта, Намтар
У іншых культурах Эліль
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Энлі́ль (літар. «Уладар-вецер», акад.: Эліль) — бог, гаспадар вятроў, муж багіні Нінліль у шумера-акадскай міфалогіі.

Лічыцца адным з галоўных багоў шумера-акадскага пантэону, заступнікам шумерскага горада Ніпура. Сын вярхоўнага бога Ана, ён забірае ў бацькі першынство, радзіць Энкі і іншым багам, выступае то богам-заступнікам земляробаў, то неўтаймаванай стыхіяй. Адзін з яго эпітэтаў — Кур-галь «Вялікая Гара». Сімвалы — рагатая тыяра і лік 50.

У пазнейшы час тэрмін «энлільства» стаў сінонімам «першынство».

Сувязь з земляробствам

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле шумера-акадскай міфалогіі, Энліль - адзін са стваральнікаў зямлі. Ён разам з Энкі стварае малодшых багоў, адказных за жывёлагадоўлю і зерне. Ён вынаходзіць матыку.

Сувязь з замагільным светам

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле міфа аб Энліле і Нінліль, ён хітрасцю ці гвалтам авалодаў сваёй будучай жонкай, за што быў выгнаны ў замагільны свет. Цяжарная Нінліль рушыла ўслед за ім. Энліль змяняў свае вобразы і тройчы сукупляўся з жонкай пад выглядам вартаўніка брамы ў замагільны свет, чалавека падземнай ракі і перавозніка нябожчыкаў. Але ў выніку Нінліль выратавала мужа.

Энлюлю таксама прыпісвалі сукупленне з Эрэшкігаль, дзякуючы чаму нарадзіўся Намтар.

Сувязь са злом

[правіць | правіць зыходнік]

У шумерскіх міфах уселяк падкрэсліваецца, што Энліля раздражняе гоман чалавечага свету, таму часам ён спрычыняе людзям зло. Яму прыпісвалі віну ў шматлікіх эпідэміях, засаленні глебы, сусветным патопе, вынішчэнні горада Ўра і пераслед Гільгамеша і Энкіду за забойства Хумбабы.