Нінурта
Выгляд
| Нінурта | |
|---|---|
| Булава з імем і выявай Нінурты (захоўваецца ў Луўры) | |
| Бог вайны і ўрадлівасці | |
| Міфалогія | Шумера-акадская |
| Пол | мужчынскі пол |
| Бацька | Энліль |
| Маці | Нінліль |
| Браты і сёстры | Нергал |
| Жонка | Гула |
| У іншых культурах | Saturn[d] і Ningirsu[d] |
Нінурта (шумер., літаральна «валадар зямлі») — бог вайны і ўрадлівасці ў шумера-акадскай міфалогіі.
Згодна з міфам аб Энлілю і Нінліль, быў імі зачаты пад час знаходжання ў падземным свеце, таму вымушаны там застацца. Блізкі да свайго брата Ніназу. Лічыўся заступнікам і вучыцелем земляробаў. Як бог вайны, супрацьстаяў горным народам.