Ніназу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніназу
Маленне Ніназу ў Эшнуне
Маленне Ніназу ў Эшнуне
Бог-лекар
Міфалогія Шумера-акадская
Пол мужчынскі пол
Бацька Энліль
Маці Нінліль, ці Эрэшкігаль, ці Гула
Дзеці Ningishzida[d]

Ніна́зу (шумер. літаральна "знаўца вады") - бог-лекар, насельнік свету нябожчыкаў Эрэшкігаль у шумера-акадскай міфалогіі.

Згодна міфу аб Энліле і Нінліль, быў імі зачаты пад час знаходжання ў падземным свеце, таму вымушаны там застацца. Згодна іншай версіі, з'яўляецца сынам Эрэшкігаль. У адрозненні ад Нергала, лічыўся добрым богам, адказваў за рытуальныя абмыванні, а таксама патранаваў лекарскую справу. Падобна брату Нінурце, часам маляваўся як вайсковы бог, які нёс паразу праціўніку.

Галоўны цэнтр шанавання - шумерскі горад Эшнуна.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]