Элін Малін
Элін Малін | |
---|---|
шведск.: Elin Molin | |
![]() | |
Дата нараджэння | 19 мая 1855[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 верасня 1948 (93 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Johan Peter Molin[d] |
Маці | Emma Molin[d] |
Род дзейнасці | мастачка |
![]() |
Эма Элеанора Юхана Малін (шведск.: Emma Eleonora Johanna Molin), больш вядомая як Элін Малін (19 мая 1855, Стакгольм — 3 верасня 1948, Стакгольм) — шведская мастачка, якая працавала ў партрэтным жанры, таксама стварала нацюрморты.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Элін Малін была дачкой вядомага шведскага скульптара Юхана Пітэра Малін і мастачкі Эмы Амаліі Эрхардзіны Малін, сястрой Герды Амаліі Сафіі Юнгстэт і Х’ялмара Малін. Свае першыя ўрокі жывапісу яна брала ў свайго бацькі, а затым вучылася ў Вільгельміны Лагерхольм і Аўгуста Мальмстрома. У 1883 годзе Элін Малін пераехала ў Францыю, там яна вучылася ў Каролюс-Дзюрана.
Удзельнічала ў выставах калекцый, арганізаваных Асацыяцыяй шведскіх мастакоў у Акадэміі мастацтваў і ў Мастацкім музеі Лундскага ўніверсітэта. Творчы ўклад Эмы складаецца з жанравых карцін з фруктовымі і кветкавымі матывамі, выкананымі ў алеі. Таксама маюцца і партрэтныя работы, самая вядомая з якіх — «Дзяўчынка» (швед. Flicka, палатно, алей, 1890).
Памерла ў 1948 годзе ў Броме ва ўзросце 93 гадоў. Пахавана на найбуйнейшых у Стакгольме Паўночных могілках у сямейным пахаванні.
Зноскі
- ↑ Elin Molin // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ Molin, EMMA ELEONORA J. — Svenskagravar.se. Праверана 15 чэрвеня 2017.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Элін Малін