Эмануіл Натанавіч Модзін
Эмануіл Натанавіч Модзін | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 (21) лістапада 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1984 |
Грамадзянства | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі |
Эмануіл Натанавіч Модзін (21 лістапада 1905, в. Уваравічы — 1984) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 16 гадоў пачаў працаваць на запалкавай фабрыцы «Хваля рэвалюцыі». Служыў у Чырвонай Арміі, пасля дэмабілізацыі разам з сябрамі паехаў на Любаншчыну, дзе на Мар’інскіх балотах прыступіў да будаўніцтва саўгаса. Кіраўніком яго быў выбраны Э. Н. Модзін.
Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, пайшоў на фронт, быў палітруком роты знішчальнага батальёна. Пасля ранення яго эвакуіравалі ў тыл, працаваў дырэктарам саўгаса ў Омскай вобласці. 3 мая 1953 года ён дырэктар саўгаса «Любанскі». Дзякуючы высокай механізацыі вытворчасці ў гаспадарцы атрымлівалі па 350 цэнтнераў бульбы з гектара, больш 300 ц цукровых буракоў, высокімі былі ўраджаі і іншых культур.