Уваравічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гарадскі пасёлак
Уваравічы
Уваравічы. Дом культуры.jpg
Дом культуры
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
2 320 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2336
Паштовы індэкс
247374
Аўтамабільны код
3
Уваравічы на карце Беларусі ±
Уваравічы (Беларусь)
Уваравічы
Уваравічы (Гомельская вобласць)
Уваравічы

Ува́равічы[2] (трансліт.: Uvaravičy, руск.: Уваровичи) — гарадскі пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, на рацэ Уза (прыток р. Сож). Цэнтр Уваравіцкага сельсавета. За 21 км на паўночны ўсход ад Буда-Кашалёва, 27 км ад Гомеля, 8 км ад чыгуначнай станцыі Уза на лініі Гомель—Жлобін; аўтадарогі на Гомель і Буда-Кашалёва. Насельніцтва 2 320 чал. (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца ў 1483 г. У канцы XV — пачатку XVI стст. Чарнігава-Старадубскім княстве, уладанне князёў Мажайскіх. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1534—1537 гг. пацярпелі ад ваенных дзеянняў. З 1566 г. у Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства. Паводле інвентара 1640 г. Гомельскага староства сяло, 11 дымаў. З 1772 г. у Расійскай імперыі, мястэчка. З 1773 г. у Гомельскім павеце Рагачоўскай правінцыі, з 1777 г. у Беліцкім павеце Магілёўскай губерні. У 1825 г. заснавана гарбарнае прапрыемства, млын. З 1852 г. мястэчак Гомельскага павета Магілёўскай губерні. У 1861 г. адкрыта народнае вучылішча. У 1875 г. пабудавана мураваная праваслаўная царква Раства Багародзіцы, у 1876 г. заснавана крупадзёрнае прадпрыемства. У 1880 г. — 902 жыхара, 165 двароў; 2 цагельныя прадпрыемствы, бровар, 4 ветраныя млыны, 8 крам, праваслаўная царква, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы. У пачатку XX ст. Належалі Ліпінскім і Уваравіцкай сельскай грамадзе. У 1909 г. — 2 372 ж., 314 двароў. З 1919 г. у Гомельскай губерні РСФСР, цэнтр воласці. З 8 снежня 1926 г. у БССР, цэнтр Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі, з 1938 г. у Гомельскай вобласці. У 1926 г. — 2 391 ж., 519 двароў. З 27 верасня 1938 г. гарадскі пасёлак. З 17 красавіка 1962 г. у Буда-Кашалёўскім раёне.

Будынак сталовай

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы бытавога абслугоўвання, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]