Эмбіі
Выгляд
| Эмбіі | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Эмбія міжземнаморская рэліктавая (Haploembia solieri) | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
Embiodea Kusnezov, 1903
| |||||||||||||||||||||||||||||||
| Сямействы | |||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Эмбіі (Embioptera) — атрад насякомых.
Адрозніваецца каля 200 відаў. Пашыраны пераважна ў лясах тропікаў і субтропікаў. Жывуць пад карой, камянямі, у глебе. Найбольш вядомыя эмбія міжземнаморская рэліктавая, эмбія туркестанская, эмбія гіганцкая.
Даўжыня 1,5—22 мм. Цела падоўжанае, цыліндрычнае, мяккае, ад светла- да цёмна-карычневага колеру. Крылы звычайна толькі ў самцоў, у некаторых відаў і самкі, і самцы бяскрылыя. Ротавы апарат грызучы. Ногі з трохчленікавымі лапкамі, на пярэдніх нагах прадзільныя залозы.
Ператварэнне няпоўнае.
Расліннаедныя, некаторыя шкодзяць раслінам, зрэдку драпежнікі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Эмбіі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).