Эмэ Жуль Далу
| Эмэ Жуль Далу | |
|---|---|
| фр.: Jules Dalou | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | фр.: Aimé-Jules Dalou |
| Дата нараджэння | 31 снежня 1838[1][2][…] |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 15 красавіка 1902[1][3][…] (63 гады) |
| Месца смерці |
|
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | скульптар, камунар, дзеяч мастацтваў |
| Месца працы | |
| Жанр | партрэт |
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | New Sculpture[d], рэалізм і Q56378393? |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
Эмэ Жуль Далу[6] (фр.: Aimé-Jules Dalou; 31 снежня 1838, Парыж — 15 красавіка 1902, Парыж) — французскі скульптар, прадстаўнік натуралістычнай школы.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Ва ўзросце 11 гадоў Далу паступіў у школу малявання, дзе вучыўся ў класе скульптара Жана-Баптыста Карпо, які выкладаў яму маляванне і пластыку на антычных узорах. Як лепшаму вучню, Далу дазвалялася працаваць у майстэрні Карпо. У 1856 году Далу перайшоў у мастацкае атэлье Францыска Жазефа Дзюрэ, але заставаўся там нядоўга. Пазней малады скульптар некаторы час працаваў у якасці аўтара мадэляў для ювеліраў і майстроў па бронзе.
У 1862 годзе ён дэбютаваў на выставе ў парыжскай Школе вытанчаных мастацтваў, прадставіўшы там сваю гіпсавую статую. У 1870 годзе ён стварыў статую «вышывальшчыца», за якую атрымаў прэмію на Парыжскім салоне. Падчас Франка-прускай вайны скульптар служыў у Нацыянальнай гвардыі. Абвінавачаны ва ўдзеле ў Парыжскай камуне, Далу быў вымушаны эміграваць у Англію, дзе яго працы карысталіся вялікім поспехам.
Пасля вяртання ў 1879 годзе ў Францыю ён выставіў свае творы ў салоне 1883 года і атрымаў за два выстаўленыя барэльефы дзве ганаровыя медалі (адзін з барэльефаў Далу рабіў па замове Нацыянальнага сходу Францыі).
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Памяці Эжэна Делакруа
- Памяти Эжэна Делакруа (дэталь)
- Трыўмф Рэспублікі (1889)
- Трыўмф Сілена, Люксембургскі сад, Парыж
- Агюст Радэн. Бюст скульптара Жуля Далу (1883) Музей мастацтваў і прамысловасці, Рубэ
Зноскі
- 1 2 Aimé-Jules Dalou
- ↑ Aime Jules Dalou — ministère de la Culture.
- ↑ Aimé Jules Dalou — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ KulturNav — 2016. Праверана 25 лютага 2016.
- ↑ https://www.workwithdata.com/person/jules-dalou-1838 Праверана 4 лістапада 2024.
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Эмэ Жуль Далу ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.20.
- Нарадзіліся 31 снежня
- Нарадзіліся ў 1838 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 15 красавіка
- Памерлі ў 1902 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Манпарнас
- Выпускнікі Вышэйшай нацыянальнай школы дэкаратыўнага мастацтва
- Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Скульптары Францыі