Эміграцыя з Малдовы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эміграцыя з Малдовы — масавая з'ява, якая аказвае істотны ўплыў на дэмаграфію і эканоміку дзяржавы.

Агляд[правіць | правіць зыходнік]

З-за эканамічнай нестабільнасці, рэзкага падзення ўзроўню прыбыткаў і беспрацоўя, якія суправаджалі распад Савецкага Саюза, грамадзяне пачалі эміграваць з Малдовы ў вялікіх маштабах у першай палове 1990-х гадоў. Паводле падлікаў Службы інфармацыі і бяспекі Рэспублікі Малдова, ад 1 200 000 да двух мільёнаў малдаўскіх грамадзян (што складае амаль 45 % ад агульнай колькасці насельніцтва ў 3,6 млн чалавек) працуюць за мяжой, прытым абсалютная большасць з іх нелегальна. Толькі каля 80 000 знаходзяцца ў чужых краінах легальна. Расія (асабліва Масква і Падмаскоўе), Італія, Украіна, Румынія, Партугалія, Іспанія, Грэцыя, Турцыя і Ізраіль з'яўляюцца асноўнымі напрамкамі эміграцыі (у парадку змяншэння значнасці). З-за таемнага характару гэтых міграцыйных патокаў ніякай афіцыйнай статыстыкі па гэтай тэме не існуе. Лічыцца, што каля 500 000 грамадзян Малдовы працуюць у Расіі, пераважна ў сферы будаўніцтва. Паводле іншых ацэнак, у Італіі таксама знаходзіцца каля 500 000 грамадзян рэспублікі. Малдоўскія грамадзяне пераважна едуць у раманамоўныя краіны, рускія і ўкраінцы Малдовы едуць у Расію ці на Украіну, цюркамоўныя гагаузы ў Турцыю[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]