Эміль Шумахер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эміль Шумахер
ням.: Emil Schumacher
Фатаграфія
Дата нараджэння 29 жніўня 1912(1912-08-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 кастрычніка 1999(1999-10-04)[1][4][…] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Ulrich Schumacher[d]
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта, мастак-гравёр, графік, кераміст
Месца працы
Жанр абстракцыянізм
Мастацкі кірунак абстракцыянізм і абстрактны экспрэсіянізм
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эміль Шумахер (ням.: Emil Schumacher; 29 жніўня 1912, Гаген, Паўночны Рэйн-Вестфалія — 4 кастрычніка 1999, Сан-Хасэ, Івіса, Балеарскія астравы) — нямецкі мастак-абстракцыяніст, прадстаўнік інфармалізму ў жывапісе.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Эміль Шумахер атрымаў мастацкую адукацыю ў Школе прыкладнога мастацтва Дортмунда ў 1932—1935 гадах. Пасля Другой сусветнай вайны захапляўся кубізмам. У 1948 годзе разам з Карлам Ота Гёцам і двума іншымі маладымі мастакамі быў удастоены прэміі «Малады Захад» (ням.: Jünger Westen) горада Рэклінгхаўзен. У 50-я гады перайшоў да чыста каляровых кампазіцый, без якіх-небудзь канструктыўных элементаў.

З 1955 года Эміль Шумахер удзельнічаў у розных выставах абстракцыяністаў. У 1962 годзе заваяваў прыз на 30-м Біенале ў Венецыі. У 1959, 1964 і 1977 гадах майстар прымаў удзел у выставах мастакоў-абстракцыяністаў у Каселі — дакумента (2-я, 3-я і 7-я адпаведна). Сярод іншых работ Э. Шумахер стварыў мазаічныя пано для станцый метрапалітэна ў Рыме. У 1958—1960 гадах ён — прафесар у Вышэйшай школе выяўленчага мастацтва ў Гамбургу, у 1966—1977 гады — прафесар у Дзяржаўнай акадэміі выяўленчага мастацтва ў Карлсруэ. У родным горадзе Э. Шумахера — Гагене — створаны музей творчасці мастака.

Зноскі

  1. а б Emil Schumacher
  2. Emil Schumacher // Берлінская акадэмія мастацтваў — 1696. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Emil Schumacher // Brockhaus Enzyklopädie
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  6. RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.