Эмілі Сімон
Выгляд
| Эмілі Сімон | |
|---|---|
| фр.: Émilie Simon | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Імя пры нараджэнні | фр.: Émilie Marie Simon |
| Дата нараджэння | 17 ліпеня 1978 (48 гадоў) |
| Месца нараджэння |
|
| Краіна | Францыя |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесія |
вакаліст кампазітар аўтар песень |
| Гады актыўнасці | з 2003 |
| Інструмент |
вакал электроніка |
| Жанры | электра-поп |
| Лэйблы | Universal Records[d] |
| Узнагароды | |
| emiliesimon.com | |
Эмілі Сімон (фр. Émilie Simon, 17 ліпеня 1978 года, Манпелье) — французская спявачка, кампазітар і аўтар песень у жанры электра-поп.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Эмілі Сімон нарадзілася і вырасла на поўдні Францыі, у горадзе Манпелье. Яе бацька быў гукарэжысёрам, а маці - піяністкай. Музыкай Эмілі пачала цікавіцца з дзяцінства, і бацька часта браў яе з сабой на працу. Спачатку яна вучылася ў музычнай школе, потым паступіла ў рэгіянальную кансерваторыю Манпелье і сем гадоў вучылася опернаму спеву. Затым Эмілі пераехала ў Парыж, дзе ва ўніверсітэце Сарбоны вывучала музыказнаўства. У той жа час яна вучылася ў IRCAM, вывучаючы электронную музыку.
Альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- Émilie Simon (2003)
- La Marche de l'empereur (2005)
- Végétal (2006)
- The Flower Book (2006)
- À L'Olympia (2007)
- The Big Machine (2009)
- Franky Knight (2011)
Сінглы
[правіць | правіць зыходнік]- Flowers (2003)
- Song of the Storm (2005)
- Fleur de saison (2006)
- Rose hybride de thé (2006)