Энрыке Капрылес Радонскі
Энрыке Капрылес Радонскі ісп.: Henrique Capriles Radonski | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
з лістапад 2008 | ||||
Папярэднік | ? | |||
Партыя | ||||
Адукацыя | ||||
Дзейнасць | палітык, адвакат | |||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | |||
Нараджэнне | 11 ліпеня 1972 (48 гадоў) Каракас, Венесуэла | |||
Імя пры нараджэнні | Henrique Capriles Radonski | |||
Бацька | Энрыке Капрылес Гарсія | |||
Маці | Моніка Крысціна Радонскі Бахенек | |||
Сайт | henriquecapriles.com | |||
Аўтограф | ![]() | |||
Энрыке Капрылес Радонскі (ісп.: Henrique Capriles Radonski; 11 ліпеня 1972, Каракас, Венесуэла) — венесуэльскі палітык.
З 2000 па 2008 гады Капрылес быў мэрам Баруты, муніцыпалітэта Каракасу. У лістападзе 2008 года Капрылес быў абраны губернатарам штата Міранды. Быў кандыдатам ад ліберальнай апазіцыі на выбарах прэзідэнта Венесуэлы, якія прайшлі 7 кастрычніка 2012 года, і заняў другое месца пасля Уга Чавеса з вынікам у больш, чым 40% галасоў[2]. 16 снежня 2012 пераабраны на пост губернатара штата Міранда[3]. Пасля смерці Уга Чавеса ў сакавіку 2013 года, ізноў стаў кандыдатам ад апазіцыі на датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах, прызначаных на 14 красавіка 2013 года.
Ранняя жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 11 ліпеня 1972 года ў Каракасе ў сям'і каталікоў габрэйскага паходжання [4]. Вывучаў права ў Каталіцкім універсітэце Андрэса Бэлья ў Каракасе, дзе атрымаў дыплом юрыста; спецыялізаваўся на бізнес-праве. Вывучаў падатковае заканадаўства ў Цэнтральным універсітэце Венесуэлы. Браў удзел у міжнародных праграмах студэнцкага абмену, у прыватнасці, з Італіяй і ЗША.
Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
У 1998 годзе быў абраны дэпутатам ад Сацыял-хрысціянскай партыі «Капэй» і стаў самым маладым у гісторыі краіны спікерам ніжняй палаты Нацыянальнага кангрэса Венесуэлы. З 2000 да 2008 быў алькальдам (мэрам) Барута, муніцыпалітэта Каракаса, абраным ад партыі «За справядлівасць». У 2008 годзе вылучыў сваю кандыдатуру на пасаду губернатара штата Міранда. У лістападзе 2008 года Капрылес быў абраны новым губернатарам Міранды. 16 снежня 2012 пераабраны на гэту пасаду. Пасля смерці Уга Чавеса ў сакавіку 2013 года ізноў стаў кандыдатам ад апазіцыі на датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах, што прайшлі 14 красавіка 2013 года. Аднак яго апярэдзіў Н. Мадура.
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
Абодва прадзеды Капрылеса па мацярынскай лініі — выхадцы з беларускага горада Радунь. Яны загінулі ў канцлагеры Трэблінка. Бацькі Капрылеса эмігравалі ў Венесуэлу, дзе сталі вельмі заможнымі людзьмі.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
- ↑ Апазіцыя Венесуэлы ўпэўнена, што Чавес прайграе выбары прэзідэнта
- ↑ Hugo Chavez allies win 20 of 23 Venezuela governorships(англ.)
- ↑ Прэзідэнцкія выбары пачаліся ў Венесуэле