Эрато (царыца армянская)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эрато (царыца армянская)
Queenerato.jpg
Выява царыцы Эрато на старажытнай манеце, якая захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Францыі ў Парыжы
сцяг
Царыца Вялікай Арменіі
8 да н.э. (ці 6 да н.э. ці 12 да н.э.) — 1 год (ці 1 да н.э.)
Папярэднік: Тыгран III
Пераемнік: Арыябарзан II[en]
 
Дзейнасць: суверэн
Нараджэнне: невядома
Смерць: невядома
Дынастыя: Арташэсіды
Бацька: Тыгран III
Муж: Тыгран IV

Эрато (арм.: Էրատո) — царыца Вялікай Арменіі, апошняя з роду Арташэсідаў, дачка Тыграна III, адзінакроўная сястра і жонка Тыграна IV.

Эрато выйшла замуж за свайго адзінакроўнага брата Тыграна IV, які стаў царом Арменіі ў 8 годзе да н.э.

У 5 годзе да н.э. рымляне пазбавілі трона Тыграна IV і Эрато і прызначылі царом Артавазда III, які знаходзіўся ў іх у палоне, але пратрымаць яго на троне змаглі толькі тры гады. Пасля перавароту на пасад ізноў узышлі Тыгран IV і Эрато. Аднак неўзабаве Тыгран IV быў забіты ў баі супраць горцаў, якія прыйшлі з поўначы і напалі на Арменію, а Эрато адмовілася ад трона (1 год).

Па некаторых дадзеных, Эрато зноў стала царыцай Вялікай Арменіі ў 6 год — 12 год (11) гадах. З сыходам Эрато скончылася кіраванне дынастыі Арташэсідаў у Арменіі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • М. Нерсисян. Противоборство центральных княжеств и нахарарств // История армянского народа — Ереван: Издательство Ереванского Университета, 1985. — 528 с.(арм.)