Артавазд II
Артавазд II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Արտավազդ Երկրորդ | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тыгран II | ||||||
Пераемнік | Арташэс II | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
I стагоддзе да н.э. |
||||||
Смерць |
31 да н.э.[1] ці 34 да н.э.[2] |
||||||
Род | Арташэсіды | ||||||
Бацька | Тыгран II[1] | ||||||
Маці | Клеапатра Пантыйская[d] | ||||||
Дзеці | Тыгран III, Арташэс II і Artavazde III[d] | ||||||
Веравызнанне | Hetanism[d] | ||||||
![]() |
Артавазд II (пам. 31 да н.э.) — цар Арменіі Вялікай у 56-34 да н.э., сын Тыграна II. Спалучаў кіраванне дзяржавай з заняткамі гісторыяй і нават драматургіяй, заснавальнік армянскай іншамоўнай літаратуры. Лічыцца заснавальнікам армянскага тэатра. Змагаўся за ліквідацыю залежнасці ад Рыма.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ухіліўшыся ад пастаўкі Рыму ваенных кантынгентаў супраць Парфіі, абяцаных па Арташатскаму міру, Артавазд выступіў у саюзе з парфянамі. Калі рымскі вайскавод Крас загінуў у бітве з парфянскім вайскаводам Сурэнам пры Карах (Харане) у Месапатаміі (53 г. да н.э.), Сурэн даслаў яго галаву цару Парфіі, які знаходзіўся ў Арташаце на вяселлі свайго спадчынніка з дачкой Артавазда. Абодва цара прысутнічалі на прадстаўленні «Вакханак», трагедыі Еўрыпіда, і акцёр вынес замест бутафорскай галавы, якая патрабавалася па ходзе дзеяння, галаву Краса, са словамі: «вось рогі аленя, забітага намі на шчаслівым паляванні».
Паражэнне рымлян у бітве з парфянамі пры Карах у 53 да н.э. і гібель Краса дазволілі Артавазду зноў далучыць да Арменіі захопленыя раней Рымам Сафену і Арменію Малую. Ён, відаць, удзельнічаў у паходзе парфянскага царэвіча Пакара (40 г. да н.э.) супраць міжземнаморскіх правінцый Рыма.
У 36-34 гг. рымскі вайскавод Антоній, які кіраваў усходняй часткай рымскіх уладанняў, пачаў новую вайну з Парфіяй, а затым і з Арменіяй, абапіраючыся на дапамогу егіпецкай царыцы Клеапатры. Нягледзячы на пачатковыя паражэнні, Антоній змог прывабіць Артавазда ў свой лагер нібы для перамоў і захапіць яго. Арташат быў разрабаваны. У ліку іншага былі вывезены залатая статуя багіні Анаіт і мноства іншых скарбаў. Артавазд быў вывезены ў Егіпет і праведзены ў трыумфальным шэсці рымскага вайскавода, а затым, праз 3 гады, абезгалоўлены.
Пасля гібелі Артавазда на прастол узыйшоў яго сын, Арташэс II, войскі якога перабілі рымскія гарнізоны, пакінутыя Антоніем у Арменіі.
Артавазд II лічыцца заснавальнікам армянскай іншамоўнай літаратуры. Паводле Плутарха, ён пісаў драмы і прамовы на грэчаскай мове[3].
Зноскі
- ↑ а б Հայկական սովետական հանրագիտարան / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. Խուդավերդյան — Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 2000.
- ↑ а б Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ↑ Плутарх. Крас 32