Эрменехільда Англада Камараса
| Эрменехільда Англада Камараса | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 11 верасня 1871[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 7 ліпеня 1959[2] (87 гадоў) |
| Месца смерці |
|
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак, літограф |
| Жанр | партрэт |
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | каталонскі мадэрн[d] |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
Эрменехільда Англада Камараса або Англада-і-Камараса (ісп.: Hermenegildo Anglada Camarasa; 11 верасня 1871, Барселона — 7 ліпеня 1959, Мальёрка) — іспанскі (каталонскі) мастак.
Біяграфія і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў барселонскай школе вытанчаных мастацтваў, і ў ранніх работах адчуваецца ўплыў яго настаўніка Мадэста Урхеля. У 1894 годзе Англада перабраўся ў Парыж, што дазволіла яму ў большай ступені вызваліцца ад залежнасцяў (зрэшты, уласны стыль Англады наследуе Дэга і Тулуз-Латрэку, збольшага і Клімту). Займаўся ў Акадэміі Жуліяна і Акадэміі Каларосі.
У 1901 разам з Сулаагай прыняў удзел у міжнароднай выставе ў Дрэздэне, меў вялікі поспех. У далейшым выстаўляўся па ўсім свеце, быў удастоены залатых медалёў у Венецыі (1907) і Буэнас-Айрэсе (1910). У 1939—1947 жыў у эміграцыі ў Францыі.
Зноскі
- ↑ Civil Registry
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Fontbona, Francesc; MIRALLES, Francesc. Anglada-Camarasa. Barcelona: Polígrafa, 1981.
- Fontbona, Francesc; MIRALLES, Francesc. Anglada-Camarasa. Dibujos. Catálogo razonado. Barcelona: Editorial Mediterrània, 2006.
- Robinson, William H. Barcelona and Modernity: Picasso, Gaudí, Miró, Dalí, 2006. ISBN 0-300-12106-7.