Эрнст Юсефсан
Выгляд
| Эрнст Юсефсан | |
|---|---|
| шведск.: Ernst Josephson | |
| | |
| Дата нараджэння | 16 красавіка 1851[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 22 лістапада 1906[1][2][…] (55 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Ferdinand Semy Josephson[d] |
| Род дзейнасці | мастак, паэт, рысавальшчык, графік, майстар афорту |
| Жанр | партрэт |
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | сімвалізм[6] |
Эрнст Юсефсан (шведск.: Ernst Josephson; 16 красавіка 1851, Стакгольм — 22 лістапада 1906, Стакгольм) — шведскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Стакгольмскай АМ (1867-76), адначасова здзяйсняў падарожжы ў Нарвегію, Германію, Францыю і іншыя краіны. У 1879-86 жыў пераважна ў Парыжы. Ад твораў, адзначаных уплывам імпрэсіянізму (пераважна партрэты — «Журналіст Г. Рэнхольм»), перайшоў да нацыянальна-рамантычных твораў, блізкіх да сімвалізму («Нек», 1882, Нацыянальны музей, Стакгольм). З 1888 пакутаваў на шызафрэнію, якая паўплывала на пазнейшыя карціны і малюнкі майстра (гратэскава-фантастычныя кампазіцыі). Выступаў таксама як паэт.
Зноскі
- 1 2 Ernst A Josephson — 1917.
- 1 2 Ernst Josephson
- 1 2 Юсефсон Эрнст // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Sten nr 508 – Ernst Josephson — norrabegravningsplatsen.se. Праверана 6 мая 2017.
- ↑ KulturNav — 2016. Праверана 25 лютага 2016.
- ↑ RKDartists
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эрнст Юзефсан