Эрнё Герэ
Э́рнё Ге́рэ (венг.: Gerő Ernő, уродж. Эрнё Зінгер (венг.: Ernő Singer; 8 ліпеня 1891, Трэбушоўцы — 12 сакавіка 1980, Будапешт) — венгерскі палітычны дзеяч.
Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і. З 1918 года — член Камуністычнай партыі Венгрыі (КПВ). Пасля разгрому Венгерскай савецкай рэспублікі ў 1919 годзе збег у Вену. Жыў у Маскве з 1923 года і іграў вядучую ролю ў апараце Камуністычнага інтэрнацыянала. Знаходзіўся ў Іспаніі ў час Грамадзянскай вайны. Выступаў палітычным дарадцам Нацыянальнага камітэта «Свабодная Германія».
З 26 студзеня па 11 мая 1945 года — член Найвышэйшага Нацыянальнага савета. Пры дыктатуры Мацьяша Ракашы, якая шмат у чым капіявала сталінскі рэжым у СССР, быў членам Палітбюро Цэнтральнага Камітэта ВПП, займаў пасады міністра фінансаў і міністра ўнутраных спраў.
З 21 ліпеня па 25 кастрычніка 1956 года займаў пост Генеральнага сакратара ЦК ВПП, да моманту яе фактычнага распаду і ўтварэнні на яе базе ВСРП. Лічыцца, што калі б Янаш Кадар ці Імрэ Надзь замяніў Мацьяша Ракашы ў ліпені 1956 года замест Эрнё Геры, венгерскай рэвалюцыі можна было б пазбегнуць[6].
Пасля сваёй адстаўкі падчас Венгерскага паўстання 1956 г., збег у СССР. У 1961 годзе вярнуўся ў Будапешт, за ўдзел у масавых рэпрэсіях быў выключаны з партыі. Працаваў перакладчыкам.
Зноскі
- 1 2 Erno Gero // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ernő Gerő // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Erno Gerö // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #124580246 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- 1 2 3 Történelmi Tár — 2010. Праверана 9 лютага 2025.
- ↑ Джоанна Гранвилл (Johanna Granville), Первый Домино The First Domino: International Decision Making During the Hungarian Crisis of 1956, Texas A & M University Press, 2004. ISBN 1-58544-298-4.
- Дэпутаты Нацыянальнага сходу Венгрыі
- Нарадзіліся 8 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў Аўстра-Венгрыі
- Памерлі 12 сакавіка
- Памерлі ў 1980 годзе
- Памерлі ў Будапешце
- Пахаваныя на могілках Фаркашрэці
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Выпускнікі Будапешцкага ўніверсітэта
- Лаўрэаты прэміі Кошута
- Асобы
- Палітыкі Венгрыі
- Камуністы Венгрыі
- Дзеячы Камінтэрна
- Перакладчыкі Венгрыі
- Міністры ўнутраных спраў Венгрыі
- Міністры фінансаў Венгрыі